predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенцы звярнуліся па актуальных пытаннях да А. Дубова падчас правядзення прамой лініі

07.12.2020

Дубровенцы звярнуліся па актуальных пытаннях да А. Дубова падчас правядзення прамой лініі

 

У Беларусі працягваецца вывучэнне меркаванняў па ўнясенню змяненняў у Канстытуцыю. На дыялогавых пляцоўках і ў парламенце ўжо сабрана больш за 8 тысяч прапаноў. Яны датычацца розных сфер: рэформы выбарчай сістэмы, змены палітычнага ладу краіны, сацыяльных пытанняў.

Дубровенцы таксама ўключыліся ў дыялог па актуальных пытаннях развіцця краіны, выказваюць сваё меркаванне і падымаюць самыя розныя праблемы. Яны выкарыстоўваюць магчымасці звароту як у грамадскую прыёмную, так і на прамыя тэлефонныя лініі.

Так, на прамую тэлефонную лінію з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Дубавым паступіла шэсць зваротаў. Пытанні і прапановы тычыліся як агульнадзяржаўных тэм, так і праблем развіцця раёна. Некаторыя звароты насілі прыватны характар. Хтосці прасіў аб выдзяленні добраўпарадкаванага жылля, хтосці ўздымаў праблему рамонту дарог і добраўпарадкавання тэрыторый, паступалі просьбы аб пашырэнні маршруту гарадскога аўтобуса. Актыўна абмяркоўвалася тэма дарожнага збору. Уносіліся прапановы па ўключэнні збору ў кошт паліва. Некаторым звярнуўшымся была дадзена прававая кансультацыя.

Як бачым, такія формы працы з насельніцтвам, як дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя, прамыя тэлефонныя лініі, дазваляюць не толькі выслухаць думкі грамадзян, але і спрыяюць іх прававой асвеце.

Святлана ШУРПАКОВА