predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенцы прынялі ўдзел у XI міжрэгіянальным фестывалі народнай творчасці ветэранаў

02.10.2025

Дубровенцы прынялі ўдзел у XI міжрэгіянальным фестывалі народнай творчасці ветэранаў

У Оршы адбыўся XI міжрэгіянальны фестываль народнай творчасці ветэранаў. Ён сабраў прадстаўнікоў 11 раёнаў Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

Дубровенскі раён на фестывалі прадстаўляла вялікая творчая дэлегацыя таленавітых, актыўных людзей элегантнага ўзросту. У фае Палаца культуры для ўдзельнікаў і гледачоў фестывалю была падрыхтавана выстава мастацкай творчасці ветэранаў і працавала фотазона. Удзельнікаў мерапрыемства вітаў намеснік старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання ветэранаў Міхаіл Ляшчынскі.


— Дадзены фестываль — значная падзея ў жыцці Віцебшчыны. За гэтыя гады ён стаў не проста музычным конкурсам, а сапраўдным святам творчасці і дружбы, адзінства. Прыемна бачыць, што з кожным годам у горад на Дняпры прыязджаюць не толькі ўжо ўпадабаныя гледачу творчыя калектывы з іншых раёнаў, але і новыя выканаўцы, — сказаў ён.

— Фестываль "Песня збірае сяброў" стаў ужо традыцыйнай і важнай падзеяй у жыцці творчых калектываў Дубровеншчыны, якія аб'ядноўваюць людзей старэйшага пакалення: народнага хору "Надзея", студыі "Сардэчныя сустрэчы". Сёлета да нас далучыліся прадстаўнікі аб'яднання паэтаў "Каларыт", - распавяла старшыня раённага Савета ветэранаў Вера Чаплева.


Яна падкрэсліла, што фестываль стаў не толькі святам, але і месцам абмену вопытам, творчымі знаходкамі, формамі работы з ветэранамі працы і моладдзю па патрыятычным выхаванні і пераемнасці пакаленняў.

— Такія мерапрыемствы натхняюць і дапамагаюць адчуваць, што жыццё чалавека на пенсіі можа і павінна быць насычаным, разнапланавым, поўным новых уражанняў і развіцця, - адзначыла Вера Уладзіміраўна.

Варта адзначыць, што ўбачыць творчасць ветэранаў прыйшло шмат гасцей. Гледачы гучнымі апладысментамі сустракалі артыстаў на сцэне, падпявалі знаёмыя песні. І самадзейныя артысты Дубровеншчыны не расчаравалі гледача: выступілі ярка і па-майстэрску. За што былі ўдастоены высокай ацэнкі: увайшлі ў тройку пераможцаў фестывалю. Гэта мерапрыемства пераканаўча паказала, што людзі сталага ўзросту ўмеюць весяліцца і дарыць радасць гледачам.

dubrovno.by