Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.04.2026
Дубровенцы зменьваюць малую радзіму: тры праекты ў ліку пераможцаў
Праекты па ваенна-патрыятычным выхаванні, захаванні гістарычнай памяці; добраўпарадкаванні, з'яўленне дзіцячых і спартыўных пляцовак і развіццё мясцовых брэндаў — менавіта такой разнапланавай была тэматыка грамадзянскіх ініцыятыў, якія прадставілі на суд журы актывісты з розных куткоў Віцебшчыны.
Адкрыты конкурсны адбор ініцыятыў, накіраваных на развіццё тэрыторый, павышэнне якасці жыцця насельніцтва і добраўпарадкаванне населеных пунктаў адбыўся 27 сакавіка на базе Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
У 2026 годзе ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў паступіла каля 80 праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, распавяла кіраўнік выканаўчай дырэкцыі абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Кацярына Лазоўская. Усе прапановы дэталёва разгледжаны рабочай групай. У гэтым годзе фінансаванне ў цэлым складзе 500 тысяч, што на 100 тысяч больш, чым годам раней. Для параўнання: у 2025 годзе ў абласны Савет дэпутатаў паступіла 64 праекты грамадзянскіх ініцыятыў, а ў 2024 годзе — 23.
Узначальвае камісію старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. Паводле яго слоў, радуе вялікая цікавасць да конкурсу. Усё больш ініцыятыўных людзей падаюць заяўкі на атрыманне фінансавання для рэалізацыі важных для канкрэтнай мясцовасці праектаў. Кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці сказаў, што ўсе цікавыя ідэі будуць прапанаваныя райвыканкамам для разгляду і рэалізацыі, нават калі не пройдуць конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў. Улада ў раёнах атрымае адпаведную прапанову падтрымаць энтузіястаў і аказаць падтрымку за кошт мясцовага бюджэту, іншых крыніц фінансавання.
Дуброўна, конкурс, добраўпарадкаванне

Разгледжана 43 праекты. Фінансаванне атрымала 27 праектаў.
У ліку пераможцаў праекты:
"Ордэнамі ўпрыгожаная праца" ў Асінторфе Дубровенскага раёна, Чубакоўская крыніца ў в. Чубакова (Дубровенскі раён), "Сватошыцы — фестывальная вёска" (Дубровенскі раён).
— Конкурс прайшоў вельмі ярка. Ён паказаў, як шмат у нас ініцыятыўных грамадзян, неабыякавых да сваёй малой радзімы. Многія ўключыліся ў гэтую работу, таму што ўбачылі, што гэта рэальны механізм рэалізацыі ідэй, якія будуць служыць людзям канкрэтнага населенага пункта. Тут ёсць падсілкоўванне бюджэту, але важнай умовай з'яўляецца ўключэнне ініцыятараў і фінансава, і сваім працоўным удзелам, што псіхалагічна дапамагае чалавеку ўсвядоміць сваё дачыненне да добрай справы і адказнасць перад землякамі, — распавяла старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ціханава.
Наперадзе вялікая работа па ўвасабленню ў жыццё задуманага. Спадзяемся, што жыхары падтрымаюць рэалізацыю праектаў і стануць актыўнымі ўдзельнікамі работ па добраўпарадкаванні родных месцаў.