Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.05.2025
Дубровенцы ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў на брацкім пахаванні в. Петрыкі
У в.Петрыкі прайшоў мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каля брацкай магілы сабраліся сваякі загінуўшых не толькі з Беларусі, але і з Расіі і Казахстана.
У брацкай магіле вёскі Петрыкі пахаваны грамадзяне 12 рэспублік Савецкага Саюза: Азербайджанскай, Армянскай, Беларускай, Грузінскай, Казахскай, Кіргізскай, Малдаўскай, Таджыкскай, Туркменскай, Узбекскай, Украінскай і РСФСР, што з'яўляецца яркім пацвярджэннем згуртаванасці народа дзеля агульнай перамогі над ворагам.
Так, сёння ўрачысты мітынг наведаў Анатоль Дзмітрыевіч Каламоец. Ягоны бацька Дзмітрый Каламоец загінуў, абараняючы Дубровеншчыну. Мы заўсёды будзем памятаць імя кожнага, хто абараніў свабоду і мір.