Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.09.2025
Дубровенцы пра значэнне свята ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці
Старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Макарэвіч:
— Усе мы добра ведаем, якое інфармацыйнае і эканамічнае ўздзеянне аказваецца сёння на Рэспубліку Беларусь, на Расiю, на іншыя краіны постсавецкай прасторы, якія не схілілі галаву перад прадстаўнікамі "глабальнага свету". Аказваецца каласальнае ўздзеянне. Паліттэхнолагамі Захаду даўно зроблены пэўны шаблон, і ў гэтым шаблоне не будзе ні бібліятэк з чытаючым насельніцтвам, не будзе ні музейных комплексаў з людзьмі, жадаючымi іх наведаць. Там усё будзе гранічна знівеліравана. Для гэтай сістэмы патрэбен Іван, сваяцтва не памятаючы. Чалавек, які не ведае ні гісторыю, ні культуру, ні нацыянальныя традыцыі, таму што чалавека пісьменнага, адукаванага вельмі складана перафарматаваць, як гэтага хочуць нашы нядобразычліўцы. Мы бачым, як некаторыя краіны постсавецкай прасторы паддаліся гэтаму ўздзеянню, у тым ліку інфармацыйнаму. Нават бліжэйшыя нашы суседзі не выстаялі. Там за вельмі кароткі час змаглі змяніць свядомасць людзей і брацкія народы адмовіліся ад нашага агульнага гістарычнага мінулага. Помнікі вызваліцелям знесены. Мой дзед удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне ў складзе 1-га Прыбалтыйскага фронту, загінуў 3 жніўня 1944 года пры вызваленні мястэчка Рудаміна, за 20 кіламетраў ад Вільні. Да 1983 года нашчадкаў салдат, якія аддалі жыцці за вызваленне Літвы, у тым ліку маіх бацькоў запрашалі на святкаванне Дня Перамогі 9 мая на брацкае пахаванне. У 2003 годзе помнік знеслі, пахавання няма. Вось вынік такога перафарматавання. Але мы, беларусы, сёння хочам сказаць, што нас не ўдасца перарабіць. Мы такія, якія мы ёсць, у нас — свая гісторыя, культура, свае традыцыі. Мы самі вырашаем, як нам развівацца. Не трэба навязваць нам чужое ўніфікаванае меркаванне. Наш Прэзідэнт пра гэта вельмі шмат гаворыць. Наша задача — супрацьстаяць вось гэтай агрэсіі, не паддавацца на навязваемую падмену каштоўнасцяў. Сёння нашай моладзі спрабуюць паказаць новыя арыенціры, каб яны прыжыліся ў грамадстве. І потым далей прасоўваць пазіцыянаванне неўласцівых нашай культуры ідэалаў. А традыцыйныя, спрадвечныя, яны замыльваюць, замазваюць, нівеліруюць з дапамогай розных інфармацыйных і нават псіхафізічных маніпуляцый. І з'яўляецца "новы" чалавек. Таму пытанне нацыянальнай самаідэнтыфікацыі не менш важнае, чым эканоміка і грамадска-палітычнае развіццё. А значыць, кожны на сваім месцы і ўсе разам мы павінны імкнуцца зрабіць усё для таго, каб захаваць нацыю, каб мы засталіся самабытныя, цікавымі, ведалі і памяталі гісторыю роднай зямлі і ганарыліся тым, што мы — беларусы. І зрабіць гэта пад сілу толькі нам усім разам.
Аляксандр Рабчыкаў, старшыня Дабрынскага сельсавета:
— Для Беларусі святы 9 Мая, 3 ліпеня і 17 верасня — самыя важныя даты. Аб'ядноўвае іх адно — вызваленне нашых зямель ад акупантаў. І калі ў 1944 годзе з тэрыторыі Беларусі былі выгнаныя нямецка-фашысцкія захопнікі, то ў 1939-м часткі Чырвонай Арміі вызвалілі заходнебеларускія землі ад амаль 20-гадовай польскай акупацыі. З таго часу прайшло ўжо больш за 80 гадоў, але і сёння даводзіцца канстатаваць, што Варшава не нацэлена на развіццё добрасуседскіх і ўзаемавыгадных адносін з Мінскам. Пастаянная мілітарызацыя польскага грамадства, нагнятанне антыбеларускай істэрыі, правакацыйныя дзеянні на мяжы і ўвядзенне эканамічных санкцый — усё гэта цынічная спроба польскага рэжыму ўзяць рэванш за здабыццё Беларуссю незалежнасці, зноў ператварыць беларусаў у людзей другога гатунку. Каб не дапусціць гэтага, зберагчы ўсё тое, што беларусы здабылі за гады незалежнасці, станаўлення сябе як паўнавартаснай нацыі, неабходна кансалідавацца і абараняцца, адстойваць свой пункт гледжання на міжнароднай арэне без аглядкі на суседзяў і іх варожую палітычную рыторыку.
Вера Чаплева, старшыня раённага Савета ветэранаў:
— Дзень народнага адзінства — гэта ў першую чаргу пераемнасць ва ўсіх выявах: ад гістарычнай праўды да працоўных подзвігаў і выхавання нашых дзяцей. Гісторыя паказвае, што праўда на нашым баку. Кожны беларус павінен разумець, што мы годная краіна з багатай гісторыяй. Так, былі розныя перыяды, нават складаныя. Але самае галоўнае, што мы змаглі захаваць сваю нацыю, сваю мову і гісторыю, за якую мы павінны змагацца. Змагацца не толькі за гісторыі, але і за будучыню. А будучыня — у нашых дзецях. Мы павінны перадаць нашу спадчыну, як нам у свой час перадалі нашы бацькі і дзяды, і быць не горш, а лепш, каб людзі радаваліся, што мы прымнажаем, а не здаем заваёвы нашых продкаў. Калі мы гэта будзем разумець, у нас будзе ўнутраная энергія і стрыжань для таго, каб разам будаваць моцную і незалежную краіну