predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенцы добраўпарадкоўваюць месцы адпачынку

28.07.2025

Дубровенцы добраўпарадкоўваюць месцы адпачынку

Зрабіць тэрыторыю вакол сябе добраўпарадкаванай пад сілу многім з нас. Пацвярджэннем гэтаму можа паслужыць прыклад дубровенцаў, якія абсталявалі зону адпачынку на беразе ракі Днепр у в. Бурая.

— Ідэя зрабіць зону адпачынку ўзнікла даўно. У першую чаргу гэта звязана з дзіцячымі ўспамінамі. Мая бабуля жыла ў в. Бурая, лета я праводзіў тут, і з сябрамі мы часта гулялі на гэтай паляне. Бабуля і мама расказвалі, што ў іх яна таксама карысталася папулярнасцю. Хацелася зрабіць усё на законных падставах, таму я звярнуўся да Уладзіміра Селіханава, дэпутата райсавета па Станіславаўскай выбарчай акрузе, каб ён падказаў правільны алгарытм дзеянняў для ўвасаблення маёй ідэі ў жыццё, — распавядае Максім Патэцька. — Алег і Дзяніс Шайковы, мае сябры, дапамаглі з разлікамі, купляй матэрыялаў, мантажнымі работамі. Уключыўся ў працу і Васіль Шайкоў, жыхар в. Бурая. Калі пачулі, што мы добраўпарадкоўваем пляцоўку для адпачынку, падключыліся і іншыя: хтосьці дапамагаў фінансава, хтосьці матэрыяламі, ды і проста прыходзіў і разам з намі выконвалі будаўнічыя работы.

Акультураная палянка на беразе ракі стала добрым месцам адпачынку для жыхароў вёскі і дубровенцаў. Тут з'явілася вогнішча, зробленае згодна з усімі правіламі бяспекі, лаўкі, альтанка, дроўніца, арэлі, валейбольная пляцоўка.


— Я лічу, што задача дэпутатаў мясцовай улады ўсяляк падтрымліваць падобныя ініцыятывы, якія накіраваны на навядзенне парадку і чысціні на тэрыторыі нашага раёна. 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання, і гэтая ініцыятыва — яркі прыклад таго, як насельніцтва падтрымлівае пасыл дзяржавы, — лічыць Уладзімір Селіханаў. — Так як зона адпачынку знаходзіцца ў лесе, то мы звярталіся па кансультацыю да Уладзіміра Велейшыкава, начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узаемадзеянне праходзіла і з Віктарам Кахноўскім, старшынёй Маласавінскага сельсавета.


Сёння зона адпачынку добраўпарадкавана, прыязджай і атрымлівай асалоду ад прыродай. Але, мабыць, ад усіх патрабуецца толькі адно — выконваць правілы бяспекі і ўтрымліваць тэрыторыю ў парадку, тым самым выказваць падзяку землякам за іх працу на агульнае дабро.

dubrovno.by