predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенцам распавялі, як падключыць дом да цяпла "ад разеткі"?

20.03.2026

Дубровенцам распавялі, як падключыць дом да цяпла "ад разеткі"?

На гэты і многія іншыя пытанні на мінулым тыдні адказвалі ў Дубровенскім РЭС. Там прайшла "гарачая лінія" па пытаннях падключэння электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

На пытанні жыхароў горада і раёна адказвалі прадстаўнікі філіяла "Аршанскія электрычныя сеткі", Дубровенскага РЭС, Дубровенскай райэнергагазінспекцыі, Дубровенскага энергазбыту.

Па словах Аляксандра Бліннікава, начальніка Дубровенскага РЭС, самым папулярным пытаннем грамадзян застаецца падключэнне электраацяплення ў дамах.

— З кожным годам гэтая паслуга набірае папулярнасць, бо падключыць электраацяпленне значна танней, чым правесці газ. Але не заўсёды жаданне жыхароў населеных пунктаў супадае з магчымасцямі энергасістэмы. Далёка не ў кожным населеным пункце размеркавальныя электрасеткі могуць забяспечыць патрэбную магутнасць. Сеткі маюць абмежаваную прапускную здольнасць, якая разлічваецца пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі на іх будаўніцтва (рэканструкцыю), зыходзячы з нагрузак, падлучаных да іх спажыўцоў. Перавышэнне спажыванай магутнасці (звыш разліковай) адным ці некалькімі спажыўцамі можа прывесці да недапушчальнага зніжэння якасці электрычнай энергіі ў іншых, падлучаных да гэтай лініі электраперадачы, — кажа Аляксандр Леанідавіч.

— Таму ўсе звароты, якія паступаюць ад грамадзян, на павелічэнне магутнасці разглядаюцца індывідуальна і з захаваннем чарговасці іх паступлення. Улічваюцца тэхнічныя характарыстыкі лініі электраперадач, неабходная электрычная магутнасць на нагрэў, аддаленасць жылога дома ад трансфарматарнай падстанцыі і многія іншыя ўмовы, якія альбо дазваляюць скарыстацца гэтай паслугай, альбо не. Мы заўсёды стараемся дапамагчы людзям. Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна. Нягледзячы на тое, што ў Дубровенскім РЭС "прамыя лініі" праводзяцца рэгулярна, пытанні ў дубровенцаў не сканчаюцца. Хтосьці не ведае з чаго пачаць, камусьці трэба растлумачыць нюансы падключэння. - Акрамя таго, для забеспячэння магчымасці выкарыстання электрычнай энергіі для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы з улікам тэрміну эксплуатацыі сетак электразабеспячэння, колькасці зарэгістраваных на іх адмоў у падключэнні і газіфікацыі населеных пунктаў РУП "Віцебскэнерга" распрацаваны і ўзгоднены аблвыканкамам і Міністэрствам энергетыкі перспектыўны план рэканструкцыі электрычных сетак існуючага жыллёвага фонду на бліжэйшыя пяць гадоў. Даведацца, ці будзе праведзена рэканструкцыя ў канкрэтным населеным пункце, можна ў РЭС, альбо на сайце РУП "Віцебскэнерга" ў раздзеле "Фізічным асобам" і сайце ДВА "Белэнерга" у раздзеле "Актуальна" "Перспектыўныя планы рэканструкцыі электрычных сетак да жылфонду, у якім прадугледжваецца выкарыстанне электрычнай энергіі для ацяплення на 2026-2030 гады", — адзначыў начальнік Дубровенскага РЭС.

dubrovno.by