predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенскіх ратавальнікаў ушаноўвалі ў раённым Доме культуры

22.01.2026

Дубровенскіх ратавальнікаў ушаноўвалі ў раённым Доме культуры

19 студзеня ў Беларусі адзначаўся Дзень ратавальніка. Прафесійнае свята тых, хто першым прыходзіць на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны, хто заўсёды на перадавой барацьбы са стыхіямі, пажарамі і тэхнагеннымі катастрофамі, сабраў калектыў Дубровенскага РАНС у раённым Доме культуры.

У гэты святочны дзень павіншаваць ратавальнікаў прыйшлі Аляксандр Шатраўка і Святлана Рыжанская, намеснікі старшыні Дубровенскага райвыканкама, і пракурор Дубровенскага раёна Аляксандр Філёненка.


Выступаючы перад прысутнымі, Аляксандр Шатраўка адзначыў, што ратавальнікі заўсёды напагатове, аператыўна рэагуюць на любыя здарэнні, забяспечваючы бяспеку жыхароў і стабільную работу арганізацый раёна.

— Кожны дзень вы гатовыя выехаць на барацьбу са стыхіяй, прыйсці на дапамогу тым, хто трапіў у бяду. Вы праводзіце прафілактычную работу, якая, на першы погляд, не бачная, але яна дае свае вынiкi. Асобнай падзякі заслугоўваюць тыя, хто заўсёды побач з вамі, — гэта вашы сем'і. Яны разумеюць важнасць вашага паклікання і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці. Моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх вашых справах! Са святам! — сказаў Аляксандр Аляксеевіч і ўручыў заслужаныя ўзнагароды супрацоўнікам Дубровенскага РАНС.


Цырымонію ўзнагароджання працягнула Святлана Рыжанская. Уручаючы падзякі Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў, Святлана Рыжанская падзякавала супрацоўнікам РАНС за дапамогу, якая аказваецца жыхарам раёна.

— Нядаўна, калі снегапад, здавалася б, паралізаваў звыклае жыццё. Вы адны з першых прыйшлі на дапамогу ва ўборцы снегу на тэрыторыі Дубровенскай ЦРБ, забяспечыўшы тым самым бесперашкодны праезд машынам хуткай дапамогі. Вы даяце людзям упэўненасць і спакой, даказваючы, што МНС — гэта сінонім надзейнасці, прафесіяналізму. Пацвярджэннем высокіх заслуг вашай службы стала ганаровае другое месца сярод 23 аддзелаў Віцебскай вобласці па выніках работы за 2025 год. Упэўненая, вы і надалей будзеце забяспечваць бяспеку і абарону жыхароў Дубровеншчыны, — падсумавала Святлана Валер'еўна.

 


За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у забеспячэнне бяспекі грамадзян шэраг работнікаў Дубровенскага РАНС быў адзначаны нагруднымі знакамі, граматамі і падзякамі.


Святочны настрой у гэты дзень падарылі ратавальнікам работнікі раённага Дома культуры, якія падрыхтавалі канцэртную праграму.

dubrovno.by