predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенскія школьнікі прымаюць удзел у асветніцкім праекце "Несмяротная слава Вялікай Перамогі"

12.05.2025

Дубровенскія школьнікі прымаюць удзел у асветніцкім праекце "Несмяротная слава Вялікай Перамогі"

7 мая ў Парку воінскай славы ў рамках асветніцкага праекта "Несмяротная слава Вялікай Перамогі" з навучэнцамі сярэдняй школы №2 г. Дуброўна ім.Ю. Смірнова сустрэліся члены раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Ларыса Крыштопава і Вера Чаплева.

Напярэдадні 80-годдзя разгрому фашызму ў фармаце дыялогу яны нагадалі моладзі аб тым, чым была Вялікая Айчынная вайна для нашага народа, якім коштам далася нам Вялікая Перамога і як на дзяржаўным узроўні ў Беларусі шануюць памяць.

- Народ, які перажыў аднойчы вялікія выпрабаванні, будзе і надалей чэрпаць сілы ў гэтай Перамозе, - звярнула ўвагу старшыня Дубровенскага раённага аддзялення партыі.

- Сапраўды, сёння часткай нашай ідэалогіі, нашай культуры, нашага духоўнага свету з'яўляецца Вялікая Перамога. Мы маем беларускае грамадства, беларускую дзяржаву, яе каштоўнасці, яе мінулае і надзеі на будучыню ў значнай меры таму, што 80 гадоў таму мы перамаглі, — падкрэсліла Вера Чаплева.

dubrovno.by