predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенскія льнаводы выйшлі на палі

05.08.2025

Дубровенскія льнаводы выйшлі на палі

Наступіла пара прыбіраць лён. Льнаводы выкарыстоўваюць кожную сонечную гадзіну, так як церабленне лёну на насенне важна весці менавіта ў сухое надвор'е.

— Уборка лёну, як і вырошчванне культуры, — працаёмкі і адказны працэс. Ад яго наўпрост залежыць якасць ільновалакна, — тлумачыць Алег Багусевіч, галоўны аграном ААТ "Дубровенскі льнозавод". — У цяперашні сезон пад лён-даўгунец на прадпрыемстве, сумесна з льносеючымі гаспадаркамі, адведзена каля 3000 га. Аграном адзначае, што надвор'е выпрабоўвала прафесіяналізм і цярпенне льнаводаў з самай вясны.


Так ужо атрымалася, што мы змаглі прасачыць увесь тэхналагічны ланцужок вырошчвання лёну на адным полі. Увесну мы пісалі, што на полі, блізу аб'язной дарогі г. Дуброўна сеюць лён, затым назіралі, як галоўны аграном адбірае расліны на луб, любаваліся роўнымі, высокімі раслінамі з сінімі кветкамі. І вось цяпер бачым ужо выцераблены лён. Але надвор'е не дае ў поўную сілу разгарнуць уборку на льняных палях.


— Уборка лёну ўключае некалькі этапаў. Спачатку ідзе церабленне з ачосам насенных скрыначак або без, усё залежыць ад таго, як у далейшым будзе выкарыстоўвацца расліна. Далей лён абгортваюць, успушваюць, прэсуюць і адпраўляюць на льнозавод, дзе яго чакае перапрацоўка, — распавядае Сяргей Алегавіч. — Гэта быў насенны ўчастак, але з-за дажджоў лён лёг, і нам давялося ў паскораным тэмпе прыступіць да яго цераблення. Зразумела, што скрыначкі яшчэ не выспелі і насенне адсюль мы ўжо не возьмем. Але чакаць таксама нельга было — трэба максімальна захаваць лён для перапрацоўкі, таму вырашылі прыбіраць.


Церабленне — слова, якое міжволі рэжа слых, аднак па факце гэта проста вышморгванне расліны з зямлі. Лён не косяць, бо важны кожны сантыметр сцябла. Ад гэтага залежыць, які ў рэшце рэшт будзе даўжыня валакна, а значыць — тое, колькі заробiць прадпрыемства на яго продажы.


— Пасля цераблення лён ляжыць 10 дзён, а затым у ход ідуць абарачальнікі. Робіцца гэта для таго, каб была раўнамерная вылежка, — кажа галоўны аграном. — Зноў жа, з-за надвор'я мы працуем не там, дзе лён паспеў, а там, куды можа зайсці тэхніка. У сераду прыступілі да ачэсвання насення. У пятніцу запусцілі льномбайны, яны цяробяць і абчэсваюць галоўкі, прыступілі да нарыхтоўкі насення. Паралельна вядзем прэсаванне. Рулоны адразу вывозім з палёў. Мы былі сведкамі, наколькі пераўвільготненая глеба і як цяжка выконваць неабходныя тэхналагічныя працэсы механізатарам ільнозавода. Настрой у льнаводаў рабочы, яны засяроджаныя на выкананні сваіх задач, а гэта значыць, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб ільняныя палі далі максімальную аддачу. Пажадаем Дубровенскім ільнаводам паляпшэння надвор'я і бесперабойнай працы тэхнікі.

dubrovno.by