predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенскія аграрыі прыступілі да падкормкі азімых

25.03.2026

Дубровенскія аграрыі прыступілі да падкормкі азімых

Вясна, здаецца, канчаткова ўступіла ў свае правы. У земляробаў пачынаецца гарачая пара. Аднак веснавой сяўбе, якая стартавала ў Беларусі, на Дубровеншчыне перашкаджае пераўвільготненасць глебы. Але гэта не значыць, што аграрыі сядзяць без справы. Згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама, на раніцу 24 сакавіка сельгаспрадпрыемствы прыступілі да падкормкі азімых збожжавых. З 14447 га апрацавана 515 га, што складае 4% ад запланаванага. Больш за ўсіх падкармілі ў ААТ "Якубава-Агра" — 210 га.

Мы пабывалі ва ўрочышчы Валькаўшчына, дзе земляробы з СХФ ім. Ю. Смірнова вядуць падкормку азімай пшаніцы КАСам (на здымку). Чатыры сельгаспрадпрыемствы прыступілі да падкормкі азімых крыжакветных. З 4072 га падкормлена 480 га, што складае 12%. Акрамя таго, там, дзе ёсць магчымасць заехаць на поле, вядзецца ворыва і падрыхтоўка глебы пад сяўбу, якая стартуе ўжо зусім хутка.

dubrovno.by