Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
19.11.2025
Дубровенкі прынялі ўдзел у рэспубліканскім форуме працаўнікоў вёскі
У Мінску прайшоў рэспубліканскі форум працаўнікоў вёскі, які сабраў жанчын аграпрамысловага комплексу з усёй краіны. Форум, арганізаваны Беларускім саюзам жанчын пры ўдзеле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і прафсаюза работнікаў АПК, прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Гэта ўжо чацвёртая сустрэча, якая аб'яднала 600 жанчын вёскі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэтыя жанчыны - сімвал стараннасці і адданасці справе, іх праца ахоплівае ўсе сферы сельскага жыцця: праца на палях, догляд за жывёламі на фермах. Арганізатары імкнуліся стварыць атмасферу падтрымкі і даць удзельніцам магчымасць адпачыць у коле аднадумцаў.
У праграму двухдзённага форуму былі ўключаны наведванне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, азнаямленчая экскурсія па Мінску, урачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работніц сельскай гаспадаркі ў Вялікім тэатры оперы і балета, а таксама разнастайныя культурныя мерапрыемствы. Ушанаванне перадавых работніц вёскі адбылося 14 лістапада ў Вялікім тэатры оперы і балета. Наш раён на форуме прадставілі працаўнікі КУСГП "Прыдняпроўскі" Алена Кавун і Наталля Быля. Яны вярнуліся з форуму з новымі ўражаннямі, ідэямі і пачуццём заслужанага гонару за сваю прафесію.

— Гэта не апішаш словамі, там трэба пабываць кожнай працаўніцы нашага раёна. Адным словам — цудоўна, я вельмі рада, што мне выпала такая магчымасць, усё на вышэйшым узроўні, добра, што стварылі такі форум для жанчын, дзе пасля цяжкай працы мы сапраўды змаглі адчуць сябе прыгожымі, непаўторнымі, — эмацыйна дзялілася ўражаннямі Наталля Быля.
— Праграма форуму была насычанай. Першы дзень быў багаты на мерапрыемствы: экскурсія па музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, наведванне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзе прайшла ўрачыстая частка форуму і ўзнагароджанне, — распавяла Алена Кавун.
Дубровенак вельмі ўразіў выступ старшыні Беларускага саюза жанчын Вольгі Шпілеўскай, прэс-сакратара Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Эйсмант, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Русага, міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Юрыя Горлава.
- Усё гэта паказала стаўленне нашага Прэзідэнта да жанчын, якія жывуць і працуюць на вёсцы, значнасць іх укладу ў эканоміку краіны. У цэлым, гэта пакінула незабыўныя ўражанні. Атмасфера мерапрыемства была выдатная, зносіны — прыемнымi. Вялікі дзякуй арганізатарам свята, якія да дробязяў прадумалі ўсё, зрабіўшы акцэнт на значнасці працы жанчыны ў сельскай гаспадарцы. Завяршылася ўрачыстая частка праглядам балета "Бахчысарайскі фантан", які даставіў і эмацыйную і эстэтычную асалоду. У другі дзень форуму была экскурсія па Мінску. Мы даведаліся вельмі многае з мінулага нашай сталіцы. Дзякуй усім, хто прыдумаў такое мерапрыемства, а таксама Беларускаму саюзу жанчын, прафсаюзу работнікаў АПК за такі ўражлівы падарунак да прафесійнага свята, за цёплае стаўленне дзяржавы да працаўнікоў вёскі, — падзякавалі жанчыны.