predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенскаму льнозаводу на ўборцы лёну дапамагаюць студэнты БДСГА

12.08.2020

Дубровенскаму льнозаводу на ўборцы лёну дапамагаюць студэнты БДСГА

 

Кожнае лета кіраўніцтва льнозавода запрашае на практыку навучэнцаў старэйшых курсаў, каб дапамагчы маладым хлопцам прымяніць атрыманыя веды на практыцы. Як бачым, узаемная дапамога з'яўляецца выгадным супрацоўніцтвам для абодвух бакоў.
У гэтым годзе на дапамогу Дубровенскаму льнозаводу прыбыў атрад з 10 маладых спецыялістаў. Усе яны - супрацоўнікі дысцыплінаваныя і з пастаўленай задачай спраўляюцца выдатна.
-Четыры чалавека працуюць на варочвальніках ОЛЛ-1, астатнія - памочнікамі камбайнераў, - распавёў галоўны аграном льнозавода Уладзімір Якутёнак. - Праца для іх - выдатная магчымасць удасканаліць свае ўменні і навыкі, да таго ж тут за месяц практыкі можна нядрэнна зарабіць.
Памочнікам маладога камбайнера Дзмітрыя Балашова працуе студэнт трэцяга курса Антон Мацкевіч. Малады чалавек скончыў трэці курс факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі і праз год вернецца на сваю малую радзіму - у Докшыцкі раён - на адпрацоўку. А пакуль праходзіць практыку на ільнозаводзе. Адзначае, што з пастаўленай задачай спраўляецца і набывае каштоўны вопыт супрацоўніцтва ў працоўным калектыве.
Практыку на льнозаводзе праходзіць і дубровенец, студэнт 3 курса БДСГА Мікалай Шляпiк.

Кіраўніцтва льнозавода сустрэла новых работнікаў гасцінна: забяспечыла выдатнымі ўмовамі пражывання ў інтэрнаце льнозавода і штодзённым трохразовым харчаваннем. Студэнты аплачваюць 20% ад кошту сняданку, абеду і вячэры, астатняе кампенсуе прадпрыемства.

Юлія СТАРАВОЙТАВА.

Фота аўтара.