predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенскае ДАІ ўзмоцніць кантроль на М-1

30.01.2020

Дубровенскае ДАІ ўзмоцніць кантроль на М-1

 

Пачынаючы з пятніцы, а менавіта 31 студзеня і 1-2 лютага - супрацоўнікі АДАІ Дубровенскага РАУС будуць весці ўзмоцненае дзяжурства на ўчастку аўтадарогі М1/Е30 Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі, якая праходзіць па Дубровенскаму раёну.

Падчас адпрацоўкі М1, супрацоўнікі ДАІ будуць выяўляць нецвярозых кіроўцаў, ліхачоў, бяспраўнікаў і тых, хто парушае ПДР. Акрамя гэтага, асаблівую ўвагу нададуць праверцы выканання правіл пры транспарціроўцы пасажыраў і грузаў. У вячэрні і начны час інспектары нададуць увагу катэгорыі людзей ўразлівай на дарозе больш за астатніх - пешаходам і веласіпедыстам. ДАI настойліва рэкамендуе вадзіцелям быць уважлівымі за рулём, не перавышаць хуткасць і не забываць пра дыстанцыю. Акрамя ўсяго іншага, не варта здзяйсняць падчас руху манеўры, якія могуць стварыць аварыйную абстаноўку на дорозе. Яўген МАЛАХЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар Дубровенскага АДАІ капітан міліцыі. Фота носіць ілюстрацыйны характар.