predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенка ўдастоена медаля "За працоўныя заслугі"

19.11.2025

Дубровенка ўдастоена медаля "За працоўныя заслугі"

У аграрным сектары эканомікі Віцебскай вобласці занята амаль трыццаць тысяч чалавек. Напярэдадні прафесійнага свята лепшых работнікаў сельскагаспадарчай сферы Віцебскай вобласці ўзнагародзілі медалямі "За працоўныя заслугі" за дасягненне высокіх вынікаў. Восем працаўнікоў АПК, ад даярак да кіруючых работнікаў, пабывалі ў абласным цэнтры і наведалі Духаўскі круглік, дзе даведаліся гісторыю стварэння Цэнтра культуры "Віцебск", аднайменнай канцэртнай залы і Летняга амфітэатра. Перадавікам гэты дзень запомніцца надоўга.

Уручаючы перадавікам узнагароды, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што яны лепшыя з лепшых. "Вы паказалі не толькі добры вынік, але і паклалі сваё жыццё на тое, каб у аграпрамысловай галіне і ўсёй краіне былі дастатак, хлеб, малако, было што паесці. Вас віншую, нізкі вам паклон і дзякуй за вашу працу, хай гэтыя ўзнагароды будуць у вас не апошнія", — адзначыў кіраўнік рэгіёну.

У ліку ўзнагароджаных - два прадстаўнікі Дубровеншчыны: Аляксандр Касмакоў — трактарыст-машыніст ААТ "Дубровенскі льнозавод" і Наталля Шэндрык — дырэктар ААТ "Якубава-Агра". Наталля Іванаўна прысвяціла сельскай гаспадарцы 43 гады працоўнай дзейнасці. Прайшла шлях ад агранома да кіраўніка гаспадаркі, якая стабільна паказвае высокія вынікі. Так, па выніках сельскагаспадарчага года ААТ "Якубава-Агра" заняло ў раёне другое месца па вытворчасці лёну, трэцяе месца па вытворчасці рапсу, трэцяе па вытворчасці малака.

— Такая значная ўзнагарода, якую мне ўручылі, — першая ў маёй працоўнай біяграфіі, але ёсць і граматы прадпрыемства, райвыканкама, аблвыканкама. Для мяне вельмі ганарова і хвалююча было яе атрымаць. І ўсё ж тое, чаго мы дамагаемся ў нашым калектыве — самая галоўная ўзнагарода, гэта тое, дзеля чаго мы працуем, што прыносіць нам асаблівую радасць, — адзначыла Наталля Шэндрык.

dubrovno.by