Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
18.07.2025
Дубровеншчына сустракае "Марш Перамогі"
"Марш Перамогі", які стартаваў у канцы чэрвеня з Масквы, прыняла Дубровеншчына. Мерапрыемства накіравана на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне патрыятызму і ўмацаванне адзінства народа Беларусі і Расіі.
— Па ініцыятыве "Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі" і РГА "Патрыёты Беларусі" пры падтрымцы рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" арганізаваны маштабны прабег лёгкаатлетаў, якія на працягу 10 дзён наведаюць ключавыя мемарыяльныя комплексы краіны, аддаючы даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны. Праект "Марш Перамогі" — гэта маштабная акцыя, якая аб'ядноўвае людзей розных узростаў і сацыяльных слаёў, прымеркаваная да 80-годдзя Вялікай Перамогі над фашызмам, — адзначыў старшыня РГА "Патрыёты Беларусі" Мікалай Зарубіцкі.
Дэлегацыя з Расійскай Федэрацыі прыбыла на мемарыяльны комплекс "Рыленкі". Тут да іх далучыліся беларускія патрыёты. На месцы, дзе ўвекавечана памяць больш за 10 тысяч чырвонаармейцаў, прайшоў мітынг.
— Міжнародны "Марш Перамогі" стартаваў 28 чэрвеня з Масквы, адкуль пешым маршам прайшлі каля 50 км дзве тысячы чалавек. Маршрут пралягаў праз розныя рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Да нас далучалася вялікая колькасць людзей. Дайшоўшы сёння да Рэспублікі Беларусь, перайшоўшы мяжу, мы ўстанавілі рэкорд Расійскай Федэрацыі як самай працяглай пешай эстафеты ў гісторыі, — распавёў выканаўчы дырэктар міжрэгіянальнага грамадскага руху "Кузня здароўя" Анатоль Абаліхін.
На гэтым памятным месцы ён перадаў намесніку старшыні ГА "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі" Дзмітрыю Дзямідзіку сімвал жыцця — пляшку з вадой, якую пранёс ад Масквы да мяжы Беларусі.
— На старце ў Маскве яе перадаў ветэран вайны, Герой Расiйскай Федэрацыі. У часы вайны і сёння вада з'яўляецца сімвалам жыцця. Гэтая пляшка прайшла з намі праз усю Расiю і таксама пройдзе праз усю Беларусь. На мемарыяльным комплексе вадой з яе будзе абмыты помнік на Алеі Герояў у Брэсцкай крэпасці, - адзначыў Анатоль Абаліхін.
Беларускія ўдзельнікі "Маршу Перамогі" таксама панясуць пляшку з вадой, набранай са святой крыніцы ў Дубровенскім раёне да легендарнага Брэста. У Дубровенскім раёне акцыю падтрымалі служачыя Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Фінішуе "Марш Перамогі" ў Брэсцкай крэпасці. Сюды ўдзельнікі маштабнай акцыі нясуць пляшку з вадой.