Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.05.2025
Дубровеншчына святочная
Святочныя мерапрыемствы ў Дубровенскім раёне пачаліся з урачыстага шэсця працоўных калектываў па галоўнай вуліцы раённага цэнтра, якая носіць імя Героя Савецкага Саюза Ганны Нікандравай, якая загінула ў баях на Дубровеншчыне.
Святочная калона спынялася ля знакавых месцаў горада: Алеі герояў і памятнага знака воінскім часцям, якія вызвалілі Дубровеншчыну ад акупантаў, помніка Ганны Нікандравай. Удзельнікі шэсця ўскладалі кветкі і вянкі да мемарыяльных пліт.
Затым адбыўся мітынг на мемарыяльным комплексе "Рыленкі" і брацкім пахаванні ў Петрыках.