Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
31.01.2020
Дубровенкі ў ліку лаўрэатаў «Жанчына года-2019»
29 студзеня ў Віцебску прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года - 2019». У рэгіянальным этапе прынялі ўдзел 27 жанчын. Акрамя такіх намінацый, як «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Матчына слава», «Гаспадыня села» і «Духоўнасць і культура» была ўведзена дадатковая - «Паспяховае міжнароднае супрацоўніцтва».
«Сярод узнагароджаных - розныя жанчыны. Яны праявілі сябе ў грамадскім жыцці, кіруюць буйной вытворчасцю, выхоўваюць дзяцей, паказалі добры вынік у сельскай гаспадарцы. Важна, што лепшых выбірае не дзяржаўная структура, а грамадская арганізацыя, якая непасрэдна бачыць жанчын у жыцці», - адзначыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

У ліку лаўрэатаў - шматдзетная мама Таццяна Шабусава з аг.Добрынь Дубровенскага раёна. У яе вялiкай сямі 10 родных дзяцей: сем сыноў і тры дачкі. Большасць ужо дарослыя, вучацца ў ВНУ, стварылі свае сем'і. «Дзецям важна прышчапіць любоў да працы, бацькоў, павагу да людзей, - пераканана шматдзетная мама. - Адразу мы на іх трацілі сілы - цяпер ідзе дапамога з боку дзяцей. Ужо і чацвёра ўнукаў у нашай большай сям'і з'явіліся».
Званні «Жанчына года» ўдастоена старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Макаранка. Пад яе кіраўніцтвам у раёне створаны і рэалізуецца шэраг сацыяльных праектаў «Дом без адзіноты», «Цёплы дом» і іншыя, наладжана супрацоўніцтва з валанцёрскім атрадам «Рука ў руцэ», праводзяцца акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэння якасці жыцця насельніцтва.
Удастоеныя ганаровага звання - прыклад таго, як сучасныя жанчыны паспяхова сумяшчаюць розныя ролі: быць захавальніцамі хатняга ачага, прафесіяналамі сваёй справы і весці актыўную грамадскую працу.

Старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа дэпутат аблсавета Галіна Жэланава звярнула ўвагу, што ў рэгіянальным этапе прынялі ўдзел прадстаўніцы ўсіх раёнаў вобласці.
- У Віцебскай вобласці ў саюзе жанчын знаходзiцца больш за 18 тысяч чалавек, паспяхова працуюць 540 пярвічных арганізацый, - распавяла Галіна Пятроўна. - Конкурс дае выдатную магчымасць кожнаму нашаму члену заявіць пра сябе, расказаць пра сваю дзейнасць шырокай грамадскасці. У гэтым годзе ў ім па традыцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных прафесій і сфер дзейнасці.
Па выніках рэгіянальнага этапу пяць жанчын прадставяць Віцебскую вобласць у фінале спаборніцтваў у Мінску. Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года - 2019» ўзнагародзяць ў сакавіку