Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
15.01.2026
Дарожныя службы Дубровенскага раёна нон-стоп наводзяць парадак на дарогах
Цыклон Фрэнсіс-Улі з магутнымі снегападамі гаспадарыць на Дубровеншчыне.
Моцныя ападкі прынеслі з сабой і клопаты, у першую чаргу, камунальным службам і дарожнікам. Варта адзначыць, што няпростыя ўмовы надвор'я ўсе службы Дубровеншчыны сустрэлі ў поўным узбраенні: энергетыкі, ратавальнікі працуюць у штатным рэжыме і гатовыя да аператыўнага рэагавання ў выпадку ўзнікнення пазаштатных сітуацый.
Снегапад не заспеў нікога знянацку, пад асаблівым кантролем уборка снегу на дарогах і забеспячэнне бесперашкоднага перамяшчэння ў кругласутачным рэжыме.
— У пятніцу на вуліцах горада і раёна з трох гадзін ночы працуе пескаразкідвальнік, Амкадор, два МТЗ-82 і МТЗ-350, 13 работнікаў ЖКГ. У першачарговым парадку ачышчаюцца маршруты руху грамадскага транспарту, пад'езды да устаноў аховы здароўя і адукацыі, а таксама асноўныя шляхі пешаходнага руху, — распавёў майстар па добраўпарадкаванні УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік" Уладзімір Шляпiк.
Начальнік ДРБУ №108 Уладзімір Чантарыцкі паведаміў, што на расчыстцы дарог раёна працуе 15 адзінак тэхнікі і задзейнічана больш за 20 чалавек. На большай частцы рэспублікі ДАІ ўжо ўведзены спецыяльны план "Надвор'е". Супрацоўнікі аўтаінспекцыі звяртаюцца да ўсіх аўтаўладальнікаў з просьбай не паркавацца ўздоўж дарог, зніжаць хуткасць на трасе і павялічваць дыстанцыю, а яшчэ лепш пакінуць машыну ў двары і пры неабходнасці скарыстацца грамадскім транспартам.