predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дарагія жанчыны Дубровеншчыны!

14.10.2025

Дарагія жанчыны Дубровеншчыны!

Віншуем вас з самым кранальным і душэўным восеньскім святам — Днём маці.

Прырода надзяліла далікатныя жаночыя сэрцы непаўторным пачуццём мацярынскай любові, якое сваёй цеплынёй і шчырасцю сагравае, натхняе і робіць нас мацней на працягу ўсяго жыцця.

Клапатлівыя рукі мамы ствараюць хатнюю ўтульнасць, яе мудрасць засцерагае ад бед і памылак, а ласкавая ўсмешка і добрыя словы па-за часам і адлегласцямi напаўняюць нашы мары і здзяйсненні дзіцячай радасцю і глыбокім сэнсам.

У трапяткіх перажываннях пра родных і блізкіх схаваны ахвярнасць і вялікая духоўная сіла мацярынства, якія на працягу стагоддзяў выступаюць крыніцай адзінства і дабрабыту беларусаў.

Жадаю нашым дарагім, любiмым і адзіным моцнага здароўя і незгасаемага ззяння вачэй ад адчування сапраўднага жаночага шчасця.

Алег Макарэвіч, старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта.

Алена Ціханава, старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў.


Дарагія мамы!

Ад усяго сэрца віншую вас з адным з самых кранальных і светлых святаў — Днём маці! Матчына любоў — сіла, якая натхняе на здзяйсненні, дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні і дапамагае пераадольваць любыя цяжкасці. Ваша падтрымка, цярпенне і мудрасць — бясцэнны дар для вашых дзяцей. Захоўваць цяпло хатняга ачага, фарміраваць маральныя асновы і духоўныя арыенціры ў грамадстве — найвялікшае прызначэнне маці. Выказваю вам глыбокую падзяку за вашу нястомную працу, за цяпло, якое вы дорыце сваёй сям'і, за вашу бязмежную адданасць. Ад усёй душы жадаю вам невычэрпнай энергіі і моцнага здароўя, шчасця і любові, сямейнага дабрабыту і душэўнага спакою! Хай самыя выдатныя пачуцці саграваюць вашы сэрцы, а кожны дзень прыносіць новыя падставы для гонару за сваіх дзяцей!

Уладзімір Бабічаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

dubrovno.by