Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.10.2025
Дэлегацыя Дубровеншчыны прыняла ўдзел у Міжнародным форуме здаровага ладу жыцця
Дэлегацыя Дубровеншчыны прыняла ўдзел у Міжнародным форуме здаровага ладу жыцця і XII Рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы "Здарова жывеш", якія адбыліся ў Оршы. Маштабнае мерапрыемства аб'яднала ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі і Кітая.
Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марына Арцёменка падкрэсліла, што на прыкладзе такіх мерапрыемстваў рэалізуецца Нацыянальная стратэгія актыўнага даўгалецця. Яна накіравана на захаванне здароўя, патэнцыялу, адукацыйных магчымасцяў старэйшага пакалення.
Работнікі і актыўныя ўдзельнікі аб'яднанняў Дубровенскага ТЦСАН таксама прынялі ўдзел у гэтым маштабным мерапрыемстве. Яны арганізавалі работу інтэрактыўнай пляцоўкі "Актыўныя сацыяльныя практыкі — інстытут даўгалецця". Асноўныя героі — валанцёры "срэбнага" ўзросту, якія не толькі дзяліліся вопытам дзейнасці, але і прынялі актыўны ўдзел у рэтрадыскатэцы.
— Гэты форум — дэманстрацыя комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў грамадзян здаровага ладу жыцця. Нацыянальнай стратэгіяй Беларусі вызначана — для таго каб захаваць здароўе нашага насельніцтва, павінен быць выпрацаваны дзяржаўны механізм па фарміраванні ЗЛЖ. У краіне ў цэлым праводзіцца вялікая работа ў гэтым кірунку, ёсць усе ўмовы для занятку фізкультурай і спортам. Але людзі павінны разумець, што іх здароўе на 50% залежыць ад асабістага стаўлення да сябе, да таго, як яны жывуць, — адзначылі ўдзельнікі форуму.
На інтэрактыўнай пляцоўцы адбыўся тэматычны дыялог з рэспубліканскім і абласным кіраўніцтвам сферы сацыяльнай абароны, калегамі сацыяльнай сферы з Расійскай Федэрацыі. Акрамя таго, ТЦСАН Дубровенскага раёна падрыхтаваў каманду для ўдзелу ў спартыўным мерапрыемстве "Аршанскія старты" для людзей з інваліднасцю ў рамках міжнароднага форуму.