predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Датэрміновае галасаванне: дзень другі

06.08.2020

Датэрміновае галасаванне: дзень другі

 

Святлана Вятошкіна віншуе Данілу Сакалова.


Дубровенцы прымаюць актыўны ўдзел у датэрміновым галасаванні. Гэта і зразумела: жнівеньскія выхадныя для жыхароў сельскай мясцовасці - гарачая пара: і ў гародах трэба паспець навесці парадак, і ў лес па грыбы-ягады зазірнуць, і да школы дзяцей падрыхтаваць. Вось і ў другі дзень датэрміновага галасавання ўчасткі не пуставалі. Так, на ўчастку №3 у г. Дуброўна першая палова дня прайшла пад знакам юнацтва і пераемнасці.

Віталiя Зіньковіч і яе мама Ірына Анатольеўна


Гарбачоўская Вікторыя і яе мама Іна Генадзьеўна.


На ўчастку, размешчаным у сярэдняй школе №2, упершыню рэалізавалі сваё канстытуцыйнае права Вікторыя Гарбачова, Віталiя Зіньковіч і Даніла Сакалоў. У памяць аб такой знамянальнай падзеі старшыня ўчастковай камісіі Святлана Веташкіна ўручыла маладым людзям буклет аб малой радзіме і каляндар-віншаванне ўпершыню галасаваўшым. Дарэчы, дзяўчаты былі на ўчастку для галасавання з мамамі, а Сакаловы прыйшлі аддаць свой голас усёй сям'ёй.