predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Што разгледзелі на чарговым пасяджэнні Прэзідыума Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў

04.12.2025

Што разгледзелі на чарговым пасяджэнні Прэзідыума Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў

Старшыня райсавета Алена Ціханава ў пачатку пасяджэння нацэліла работу членаў Прэзідыума на ўсебаковы і глыбокi разгляд тэмы.

- Тэма добраўпарадкавання, утрымання грамадзянскіх могілак мае асаблівае значэнне. Гэта не толькі знешні выгляд горада і сельскіх населеных пунктаў, гэта свайго роду паказчык узроўню адказнасці, культуры людзей, адносіны да памяці нашых продкаў і землякоў, - звярнула ўвагу кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна.

Аб выкананні Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2021 г. № 55-З "Аб пахаванні і пахавальнай справе" на тэрыторыі Дубровенскага раёна дэпутатам далажыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шатраўка.

Ён адзначыў, што ў раёне размешчана 169 месцаў пахавання, з іх 4 — у г. Дуброўна і 165 — на тэрыторыі сельсаветаў. За іх утрыманне і добраўпарадкаванне адказвае спецыялізаваная арганізацыя УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік". Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама, фінансаванне гэтага кiрунку ажыццяўляецца за кошт раённага бюджэту. - За мінулы перыяд 2025 года УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік" на гэтыя мэты выдзелена 144,7 тысячф рублёў (у 2024 годзе — 73,4 тысячы рублёў), у тым ліку на добраўпарадкаванне месцаў пахавання, размешчаных у сельскай мясцовасці, — 124,2 тысячы рублёў, на месцы пахавання ў г. Дуброўна — 20,5 тысяч рублёў.

- УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік" выкананы работы па высечцы кустоў, уборцы аварыйных дрэў, уборцы смецця на месцах пахавання. Толькі аварыйных дрэў выдалена 139 на суму больш за 28 тысяч рублёў. Штогод фінансаванне павялічваецца, але нягледзячы на прымаемыя меры па-ранейшаму вялікая колькасць зваротаў па гэтых пытаннях працягвае паступаць у Дубровенскі райвыканкам, сельскія выканаўчыя камітэты і УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік", - адзначыў Аляксандр Шатраўка.

Пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца камунальныя службы і чаму не ў поўнай меры іх работа задавальняе насельніцтва, распавёў дырэктар прадпрыемства Алег Кір'янаў. Сярод асноўных: недахоп кадраў, адсутнасць у раёне прамысловых альпіністаў і адпаведнага абсталявання для аператыўнага рэагавання на выкананне заявак па выдаленні аварыйных дрэў, знос тэхнікі. І тым не менш работы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні месцаў пахавання праводзяцца пастаянна, у тым ліку і сельскімі саветамі дэпутатаў, сельвыканкамамі ва ўзаемадзеянні з насельніцтвам, службай занятасці, прыцягненнем самазанятых грамадзян, іншых юрыдычных асоб да гэтай работы.

Так, старшыня Дабрынскага сельскага Савета дэпутатаў, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Рабчыкаў падзяліўся вопытам у добраўпарадкаванні месцаў пахавання з удзелам насельніцтва.

- На тэрыторыі сельсавета 18 грамадзянскіх пахаванняў. Людзі заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у іх уборцы і добраўпарадкаванні, ажыццяўляецца збор грашовых сродкаў на гэтыя мэты. Так, падчас суботнікаў старэйшыны і дэпутаты, жыхары вёсак і ўраджэнцы Дубровеншчыны, якія прыязджаюць з іншых гарадоў, наводзяць парадак на могілках. Сярод самых актыўных адзначу дэпутата сельсавета Алену Бабічаву з аг. Сватошыцы і старэйшыну в. Дзяцель Валянціну Шаргаеву, — сказаў старшыня сельсавета.


Вопытам узаемадзеяння па вырашэнні пытанняў парадку дня Прэзідыума з арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета, падзяліўся старшыня Маласавінскага сельсавета Віктар Кахноўскі. Вялікую дапамогу штогод аказвае Дубровенскае ПМС і асабіста Андрэй Цярляковіч, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. У гэтым годзе дапамогу ў агароджы могілак у в. Брухаўцы аказалі дэпутаты райсавета Дзмітрый Цімошчанка, у аг. Асiнторф - Андрэй Гаўрыленка, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў КУСГП "Прыдняпроўскі2, КУСГП ім. Чарняхоўскага, ААТ "Герой", "Усход-Чырына", "Баброва-Агра", "Якубава-Агра", у тым ліку і фінансавую. Часта ініцыятыву праяўляюць самі грамадзяне, як гэта адбываецца ў Пірагоўскім сельсавеце. Ураджэнец в.Копці Мікалай Марэцкі самастойна добраўпарадкоўвае могілкі на малой радзіме: перыядычныя праводзіць акоску, усталяваў агароджу і вырабіў падсыпку дарогі да пахавання.

- Добраўпарадкаванне грамадзянскіх пахаванняў - гэта справа, якая патрабуе сумесных намаганняў. У Беларусі гэтая дзейнасць рэгулюецца заканадаўствам, што падкрэслівае яе важнасць на дзяржаўным узроўні, - падкрэслiла Алена Ціханава. На пасяджэнні Прэзідыума былі акрэслены канкрэтныя задачы па далейшым выкананні Закона на тэрыторыі раёна.

dubrovno.by