Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.11.2025
Барыс Ціхаміраў наведаў гандлёвыя кропкі Малабахаўскага сельсавета і горада Дуброўна
Члены Савета Рэспублікі праводзяць маніторынг работы гандлёвых аб'ектаў ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. За апошні месяц вывучана дзейнасць больш за 700 гандлёвых аб'ектаў, з іх 116 у сельскай мясцовасці.
У цэнтры ўвагі і фінансавае становішча гэтых арганізацый, забяспечанасць па відах плодаагародніннай прадукцыі, цэны рэалізацыі ў крамах, наяўнасць уласнай перапрацоўкі.

Так, 31 кастрычніка член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Барыс Ціхаміраў наведаў гандлёвыя кропкі Малабахаўскага сельсавета і горада Дуброўна. Разам са старшынёй Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў Аленай Ціханавай і старшынёй сельсавета Уладзімірам Жызнеўскім вывучылі работу аўталаўкі ў в.Свіракі, магазіны райспажыўтаварыства і індывідуальнага прадпрымальніка Святланы Пахомавай у аг. Станіславова, а таксама "Прыдняпроўскі" ў Дуброўне.

— Перш за ўсё мы робім акцэнт на наяўнасці гандлёвых аб'ектаў. Калі такіх няма, то гэта павінны быць аўталаўкі. Людзі павінны мець магчымасць набыць якасны тавар у любым рэгіёне нашай краіны. Другое пытанне не менш важнае, вядома, — гэта цэнаўтварэнне. Выразна пастаўлена задача Кіраўніком дзяржавы — справядлівая цана і асартыментны пералік, што немалаважна. Вядома, мы звяртаем увагу на наяўнасць беларускіх тавараў у нашых крамах. Недапушчальна, калі маючы столькі прадпрыемстваў, якія выпускаюць свае добрыя якасныя прадукты харчавання, тавары народнага спажывання, часам мы не бачым іх у нашых крамах. Маніторынг паказаў, што асартымент і цэны, а таксама якасць прадуктаў задавальняюць пакупнікоў, аднак дубровенцаў хвалюе далейшы лёс спажыўкааперацыі ў раёне. Заклапочанасць таксама выклікае і закрыццё кандытарскага цэха райспажыўтаварыства, — звярнуў увагу Барыс Ціхаміраў. — Хоць водзывы аб прадукцыі ўласнай вытворчасці цэха ў пакупнікоў выдатныя. Прадаўцы распавялі, што дубровенцы з задавальненнем бяруць хлеб і выпечку, пірожныя і тарты, печыва і пернікі Дубровенскага цэха. Думаю, што ў гэтым пытанні яшчэ рана ставіць кропку. Трэба разгледзець магчымыя варыянты вырашэння праблемы.
Дарэчы, да 1 студзеня Прэзідэнтам пастаўлена задача закрыць усе пытанні з гандлем на вёсцы. І пастаянны маніторынг аб'ектаў гандлю (асартымент, цэны, якасць тавараў) і ўстаноў аховы здароўя будзе працягвацца.
Таксама падчас наведвання Дубровенскага раёна член Савета Рэспублікі вывучыў працу ФАПа ў аг. Станіславава. Разам з кіраўніцтвам раёна і галоўным урачом Дубровенскай ЦРБ Аляксеем Кароткім абмеркавалі якасць медыцынскага абслугоўвання на вёсцы.

У гэты ж дзень адбылася прамая тэлефонная лінія з сенатарам. Пытанні, якія паступілі на яе, тычыліся пакарання і адказнасці за злачынствы ў сферы ўжывання і збыту наркатычных сродкаў, у прыватнасці, непаўналетнімі, транспартных зносін і дзейнасці органаў мясцовага кіравання, гандлю. Адзначым, што прамая тэлефонная лінія доўжылася каля дзвюх гадзін. Звароты і пытанні паступалі з розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку і іншых абласцей. Гэта сведчыць аб тым, што такая форма работы запатрабаваная грамадзянамі, людзі давяраюць уладзе і звяртаюцца за вырашэннем сваіх праблем. У гэтым змагла пераканацца член маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыя Сабалеўская, прысутнiчаўшая падчас яе правядзення.

