Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
17.03.2020
Без памылак на дарозе
«Той выдатны пешаход, хто па правілах ідзе» - так называецца рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ, якая пройдзе 17 сакавіка на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У гэты дзень супрацоўнікі АДАІ нагадаюць пешаходам аб важнасці выканання правілаў дарожнага руху і прычынах дарожна-транспартных здарэнняў.
У ходзе прафілактычнай акцыі будзе забяспечаны дзейсны кантроль па выкананні ПДР удзельнікамі дарожнага руху, а таксама выяўленню пешаходаў, якія не выконваюць Правілы дарожнага руху у частцы выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівая ўвага будзе нададзена фактам знаходжання на праезнай частцы і зблізку яе нецвярозых пешаходаў. Месца нясення службы нарадаў ДПС будуць набліжана да патэнцыйна небяспечных участкаў дарог, дзе пешаходы ў неўстаноўленых месцах перасякаюць праезную частку.
Пераход па зебры і толькі пасля таго, як пераканаешся, што ўсе машыны спыніліся і прапускаюць цябе, - правілы, абавязковыя ў выкананні. «Ранняя» вясна і ўмовы надвор'я патрабуюць асаблівай дарожнай увагі. Правільна прымацаваны на вопратцы ці сумцы святлоадбівальны элемент - таксама заклад бяспекі ў цёмны час сутак.
Яўген Малахевич, Дубровенскі АДАІ.