predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Аздараўленчы лагер «Лугаўцы» прыняў першых адпачываючых

25.06.2020

Аздараўленчы лагер «Лугаўцы» прыняў першых адпачываючых

 

Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, у 2020 годзе ў летні перыяд плануецца аздаравіць больш 408 тыс. дзяцей, а гэта на 16 тысяч больш, чым у мінулым. Усяго на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі ў Беларусі ў гэтым годзе з бюджэту выдзелена каля 50 млн. рублёў, з якіх каля 550 тыс. пойдуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Астатняе накіруюць на патанненне кошту пуцёвак.

Як і ўсе аздараўленчыя лагеры ў Беларусі 15 чэрвеня пачаў сваю працу аздараўленчы лагер «Лугаўцы». У першую змену тут пройдуць аздараўленне 63 чалавекі. Кожная змена разлічана на 18 дзён.

-У лагеры «Лугаўцы» плануецца правядзенне трох змен: першая з 15 чэрвеня па 2 ліпеня; другая - 6-23 ліпеня; трэцяя з 27 ліпеня па 13 жніўня, - распавяла Ала Ходзікава, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама. - Кожную змену лагер зможа прыняць каля 100 дзяўчынак і хлапчукоў, якім будуць забяспечаны разнастайныя віды дзейнасці. У гэтым годзе работа аздараўленчага лагера «Лугаўцы» пабудавана з улікам рэкамендацый па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19. Праграма занятасці дзяцей у школьным лагеры распрацавана ў адпаведнасці з усімі санітарна-прафілактычнымі мерамі і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, Дубровенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.


Так, атрады, у кожным з якіх каля 20 дзяцей, знаходзяцца ў асобных памяшканнях, кожную раніцу хлопцам вымяраюць тэмпературу, пытаюцца пра стан здароўя. Спальныя месцы і сталы для прыёму ежы дзяцей знаходзяцца на адлегласці 1,5 м. Работнікі харчаблока выконваюць масачны рэжым, па графіку праводзіцца вільготная ўборка і дэзапрацоўка.

Пуцёўкі на другую змену ў летні аздараўленчы лагер распрададзены. Сёння працягваецца прыём заявак на трэцюю змену. Для гэтага неабходна высылаць заяўкі ў аддзел па адукацыі Дубровенскага райвыканкама па адрасе: г.Дуброўна, вул.Камсамольская, 18. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 8 (02137) 4-20-30 і на сайце аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама.


Адзначым, што летні аздараўленчы сезон на Дубровеншчыне стартаваў 3 чэрвеня, калі ў школах зарабілі дзённыя школьныя лагеры. Усяго ў Беларусі працуюць каля дзвюх тысяч школьных лагераў. У Дубровенскім раёне школьныя лагеры ў першую змену працуюць на базе трох устаноў адукацыі: гарадскіх сярэдніх школ №1 і №2, Асінтарфскай сярэдняй школы. Сёння тут аздараўляюцца 74 чалавекі - дзеці ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Таксама на базе сярэдняй школы №1 г.Дуброўна праходзяць аздараўленне 25 выхаванцаў СДЮШАР.

Юлія СТАРАВОЙТАВА.