Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
19.05.2025
Анатоль Піменаў узнагароджаны падзякай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
У Віцебску ў абласной бібліятэцы імя У.I. Леніна адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне работнікаў фізкультуры і спорту паўночнага рэгіёна напярэдадні прафесійнага свята.
У прыватнасці, падзякай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Анатоль Піменаў і Валянціна Бацьянава. Падзякай начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама адзначаны Анастасія Вегіўская, Васіль Фаменка, Алена Стома, Генадзь Якімаў і Аляксей Юшкевіч. Граматай упраўлення спорту і турызму аблвыканкама ўзнагароджаны Пётр Іваноў і Ганна Шлянава. За здачу нарматываў ГПА ўзнагароджаны пасведчаннямі і ганаровымі нагруднымі знакамі Наталля Красноўская, Наталля Аляксеева, Юлія Мурашка і Юлія Цвілікава.
Граматай Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджаны абласны спартыўны клуб ФПБ.