Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
28.11.2019
Анатоль Лукашоў зноў узначаліў Дубровенскі райвыканкам
Пасля дэпутацкай дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшынёй Дубровенскага райвыканкама зноў зацверджаны Анатоль Лукашоў.
Прадстаўляючы яго на сесіі райсавета, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Уладзімір Давыдоўскі адзначыў, што згодна з заканадаўствам па заканчэнні тэрміну паўнамоцтваў дэпутату вышэйшага заканадаўчага органа прадастаўляецца ранейшая пасада. Вопыт і навыкі Алега Лындзiна, да гэтага ўзначальваўшага рэгіён і зарэкамендаваўшага сябе адказным кіраўніком, у бліжэйшы час будуць запатрабаваны на іншай працы.
Анатоль Лукашоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў Бранскай вобласці Расіі. Працоўную дзейнасць пачаў на радзіме ў 1982-м пасля заканчэння Віцебскага ветінстытута. У 1990-м пераехаў на Дубровеншчыну, дзе працаваў на розных пасадах і з 2005-га па 2016-ы узначальваў рэгіён. Дарэчы, на працягу некалькіх гадоў Анатоль Лукашоў працаваў у адной звязцы з Алегам Лындзiным, які пяць гадоў з'яўляўся першым намеснікам старшыні райвыканкама - начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Аб плённасці сумеснай дзейнасці сведчыць такі факт: у 2015-м рэгіён атрымаў рэкордны для сябе ўраджай - тады было намалочана 102 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур пры ўраджайнасці 43,2 ц/га.
У выступе перад дэпутатамі райсавета і актывам рэгіёну Анатоль Лукашоў расставіў акцэнты ў маючай адбыцца дзейнасці: кадры і годны заробак. Перш за ўсё, асаблівая ўвага будзе надавацца сельскай гаспадарцы як лакаматыву эканомікі рэгіёну. Павышэнне прыбаўленняў і надояў ў жывёлагадоўлі абавязкова адаб'ецца на дабрабыце людзей. Дубровеншчына - лідэр у краіне па вытворчасці лёну, але калі аб'ёмныя паказчыкі выконваюцца, то якасць прадукцыі пакуль пакідае жадаць лепшага. Будзе працягнута далейшае развіццё сацыяльнай сферы, ЖКГ, малога і сярэдняга бізнесу.
Уручаючы Анатолю Лукашову службовае пасведчанне, першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч назваў дзве лічбы, ад якіх трэба адштурхоўвацца новаму старому кіраўніку. У 2015-2019 гадах эканамічна актыўнае насельніцтва Дубровеншчыны знізілася на 500 чалавек, датацыйных рэгіёнаў цяпер складае 40%. Адпаведна, неабходна павялічваць колькасць задзейнічаных у эканоміцы і даходнасць бюджэту. Трэба пашыраць экспартную базу і арыентавацца не толькі на Расію. Дубровенскі раён як прыгранічны мае інвестыцыйную прывабнасць. Алег Мацкевіч пажадаў Анатолю Лукашову паспяховай працы ў добра знаёмым калектыве, а Алегу Лындзiну ўручыў Ганаровую грамату аблвыканкама.
Райсавет і актыў рэгіёну цяпло праводзілі Алега Лындзiна. Мясцоваму ураджэнцу, адпрацаваўшаму тут на розных пасадах 32 гады, прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дубровенскага раёна». У слове ў адказ Алег Лындзiн сказаў, што гэта падзея назаўсёды застанецца ў яго памяці як самая хвалюючая і важная. Ён выказаў удзячнасць усім, хто з ім працаваў. Не ўсе з задуманага атрымалася рэалізаваць, таму новаму старшыні райвыканкама трэба будзе разам з камандай аднадумцаў завяршаць пачатае і развіваць перспектыўныя напрамкі. Добрай дапамогай у вырашэнні многіх пытанняў стала правядзенне ў Дуброўне у 2017 годзе абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Было нямала зроблена ў плане добраўпарадкавання, удасканалення матэрыяльнай базы аб'ектаў сацыяльнай сферы, ЖКГ, дарожнай гаспадаркі, за што асобная падзяка кіраўніцтву вобласці. Сёння Дуброўна адзін з найпрыгажэйшых райцэнтраў Віцебшчыны. Алег Лындзiн пажадаў малой радзіме далейшага развіцця і росквіту.
Фота Дзмітрыя Осіпава.