Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.05.2025
Аляксандр Філёненка, пракурор Дубровенскага раёна: Аб захаванні гістарычнай памяці
У апошнія гады абвастрыліся пытанні па дачы заходнімі дзяржавамі ацэнкі гістарычных падзей, якія адбываліся ў нашай краіне асабліва ў ваенны перыяд.
Сталі з'яўляцца "фэйкі" аб выніках Вялікай Айчыннай вайны, прадпрымацца спробы сфальсіфікаваць гістарычныя факты і прынізіць ролю савецкага народа ў дасягненні перамогі над фашызмам. Гэтыя дзеянні прымусілі нас дэталёва вывучыць той трагічны перыяд і даць яму сваю аб'ектыўную ацэнку. Менавіта названыя абставіны ляжалі ў аснове прыняцця Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 г. рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы па фактах генацыду беларускага народа ў гады вайны, расследаванне якога вядзецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Устаноўлена, што на тэрыторыі нашага раёна існавала 4 канцэнтрацыйных лагера, у якіх ваеннапалоннымі і мірнымі жыхарамі ў нечалавечых умовах здабываўся торф у пасёлках Асінторфа. Таксама фашысты ў раёне стварылі 4 гета: у г. Дуброўна, вёсках Баева, Расасна і Лядах, у якіх расстраляна больш за 4 тысячы нашых нявінных землякоў. Каты знішчылі ў раёне 197 населеных пунктаў, 4 з якіх спалілі цалкам, у рабства сагналі больш за 3 тыс. чалавек.
Гэтыя факты зверстваў фашыстаў над нашым народам немагчыма забыць, а неабходна памятаць і перадаваць будучым пакаленням, каб нікому не ўдалося сказіць гістарычную праўду і трагедыя не паўтарылася, праўда аб'ядноўвае наш народ і робіць яго згуртаваным перад тварам сучасных выклікаў.