predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Аграрыі Дубровеншчыны рыхтуюць сельгастэхніку да пасяўной

27.02.2020

Аграрыі Дубровеншчыны рыхтуюць сельгастэхніку да пасяўной

 

Аграрыям раёна, як і ўсёй краіны, пастаўлена задача - падрыхтаваць сельгастэхніку да пачатку сакавіка. Зараз актыўна праводзяцца рамонтныя работы. Больш за 90% трактароў і агрэгатаў ужо чакаюць выхаду ў поле ў СГФ ім. Ю. Смірнова ААТ «Аршанскі КХП».

Парк машын сельгаспрадпрыемства, як і пасяўны клін у 7,5 тыс га, самы вялікі ў раёне.

Толькі трактароў і агрэгатаў - 66 адзінак. Шэсць «Беларусаў» на сённяшні дзень знаходзяцца на рамонце. Што тычыцца сельгасагрэгатаў, то ўсе яны - на лінейцы гатоўнасці.

- У гэтым годзе плануем купіць новую касілку, кормараздатчык, здрабняльнік саломы, прычэпы для трактароў, апырсквальнік за кошт уласных сродкаў, - кажа дырэктар СГФ iм.Ю. Смiрнова Артур Сыса. - У цэлым жа, усё, што трэба для плённай працы, на сённяшнi дзень у гаспадарцы маецца.

Таксама ў сакавіку тут плануюць набыць усе неабходныя ўгнаенні і сродкі абароны раслін. Па словы кіраўніка сельгаспрадпрыемства, зменіцца ў гэтым годзе і структура пасяўных плошчаў. Калі ў мінулым годзе кукурузай засявалі 900 га, то ў гэтым годзе давялі план - 1300 га. З іх - 400 га на зерне.

-З новай высокапрадуктыўнай сеялкай Amazone, атрыманай дзякуючы Аршанскаму КХП, гэта задача выканальная, - канстатуе кіраўнік гаспадаркі. - Добра, калі рабіць апгрэйд (паляпшэнне, мадэрнізацыю) тэхнікі дапамагае і галаўное прадпрыемства.

Таксама ў гэтым годзе ўпор зробяць на азімыя культуры: пры выкананні ўсіх тэхналогій яны даюць большы вынік.
Пакуль жа асноўная задача аграрыяў - давесці тэхніку да розуму. Механізатар Андрэй Чайкоў старанна рыхтуе свой МТЗ 30-22. Засталося зусім трохі - і ён зоймецца ўзворваннем, апрацоўкай глебы. Прызнаецца, што прывык усё рабіць сваімі рукамі, каб у самы адказны момант быць упэўненым у надзейнасці машыны.

У гаспадарцы ўжо некалькі гадоў тэхніку рамантуюць сваімі сіламі. Гэта і надзейна, і часу займае няшмат. Аб пастаўшчыку запасных частак тут паклапаціліся загадзя, ды і для механізатараў створаны камфортныя ўмовы.

- Увесну на рахунку будзе кожная хвіліна і прастоі з-за паломкі - недазваляльная раскоша, - кажа Артур Сыса. - Падрыхтоўку да веснавых палявых работ мы пачалі яшчэ з восені мінулага года. Быў створаны адмысловы графік рамонту, згодна з якім кожны трактар ​​прайшоў тэхнічнае абслугоўванне і ўжо сёння гатовы выйсці ў поле.

Трэба адзначыць, што кіраўніцтвам раёна і інжынернымі службамі пытанне рамонту тэхнікі трымаецца на пастаянным кантролі і маніторынг стану правядзення рамонтных работ будзе працягвацца.

Вольга Лебедзева.