Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.07.2025
Аграрыі Дубровеншчыны да ўборачнай гатовы
Зусім няшмат часу засталося да пачатку масавай уборачнай кампаніі. Ні для каго не сакрэт, што асновай шчаснага правядзення гэтай важнай работы з'яўляецца своечасовая і якасная падрыхтоўка камбайнаў і іншай тэхнікі, якая будзе задзейнічана падчас страды.
Як сельгаспрадпрыемствы Дубровеншчыны рыхтуюцца да будучага сезона? Гэта мы даведаліся ў Сяргея Юранава, галоўнага спецыяліста аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама.
— У сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна разам з нарыхтоўкай кармоў поўным ходам вядзецца падрыхтоўка тэхнікі да ўборкі ўраджаю. Бо калі камбайн тэхнічна спраўны, правільна тэхналагічна адрэгуляваны вузлы і механізмы жняяркі, малацільнага апарата, выконваюцца правілы скошвання і падбору збажыны, то ўсе віды страт могуць быць зведзены да мінімуму, — кажа Сяргей Анатольевіч. — Акрамя таго, правільная тэхнічная падрыхтоўка камбайна — гэта не толькі аснова бесперабойнай работы, але і гарантыя захавання рацыянальных тэхналагічных рэгуляванняў, стабільнасці рэжыму рабочых органаў агрэгата і, як следства гэтага, узрастання прадукцыйнасці камбайна і зніжэння страт збожжа.
На раніцу 11 ліпеня, гатоўнасць камбайнаў у раёне складае 75%. Але, хоць некаторыя камбайны яшчэ толькі рыхтуюцца да выхаду ў поле, у некаторых сельгаспрадпрыемствах раёна ўжо прыступілі да ўборкі азімага ячменю. Гэтая культура на Дубровеншчыне займае 2300 га. Для таго каб завяршыць страду своечасова, у сельгаспрадпрыемствы раёна будуць прыцягнутыя, на перыяд уборачнай кампаніі, работнікі з іншых арганізацый.