Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
18.08.2025
Лепшы малады камбайнер вобласці — Арцём Саратокін
Дубровеншчына моцная сваімі працоўнымі традыцыямі. І жніво - 2025 года спаўна пацвярджае гэта. На раніцу 18 жніўня ў раёне 28 камбайнераў дасягнулі намалоту ў тысячу тон.
Вадзіцель ААТ "Якубава-Агра" Аляксандр Бацян некалькі тыдняў утрымлівае першае месца сярод вадзіцеляў на перавозцы збожжа ад камбайнаў. І вось новая працоўная перамога: Арцём Саратокін, малады камбайнер са СХФ ім. Ю. Смірнова, першым у вобласці сярод маладых удзельнікаў жніва намалаціў 2 тысячы тон.
На полі з яравой пшаніцай працаўніка павіншавалі Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага аблвыканкама, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, Анатоль Лукашоў і Алег Макарэвіч, які сёння прыняў эстафету кіравання Дубровенскім раёнам, а таксама прадстаўнікі прафсаюзаў, БРСМ і кіраўніцтва Аршанскага КХП і СХФ ім. Ю. Смірнова.
Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што хлебаробы - сапраўдныя героі нашага часу. І пажадаў ім здароўя і новых працоўных поспехаў.