Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.12.2019
ВНУ кітайскай правінцыі Цзянсу будуць супрацоўнічаць з навучальнымі ўстановамі Віцебскай вобласці
Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі правінцыі Цзянсу (Кітай) наведалi Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава для падпісання больш чым за 20 пагадненняў супрацоўніцтва з ВНУ Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўніверсітэце.
Падчас мерапрыемства пройдуць прэзентацыі ўніверсітэтаў паўночнага рэгіёна і правінцыі Цзянсу, будуць працаваць выставы ўстаноў адукацыі правінцыі Паднябеснай. Пасля падпісання дакументаў запланавана правядзенне перамоў, устанаўленне кантактаў для новых праектаў. Сярод удзельнікаў сустрэчы ВДУ імя П. М. Машэрава, Віцебская дзяржакадэмiя ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, Гананьскi медыцынскі універсітэт, Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва Наньчанскага універсітэта, Цзянсiйскiй прафесійны інстытут керамікі і мастацтваў.
ВНУ Віцебскай вобласці супрацоўнічаюць з навучальнымі ўстановамі дзясяткаў краін. У іх ліку Германія, Польшча, Расія, Украіна, Кітай, Латвія, Літва, ЗША, Францыя, Славакія. Універсітэты рэгіёну разам з замежнымі навучальнымі ўстановамі развіваюць акадэмічную мабільнасць, рэалізуюць навуковыя праекты і гранты, праводзяць навучанне студэнтаў і стажыроўку выкладчыкаў, удзельнічаюць у працы міжнародных арганізацый.