predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Віцебску вызначаны лаўрэаты літаратурнай прэміі імя П.Броўкі

30.12.2019

У Віцебску вызначаны лаўрэаты літаратурнай прэміі імя П.Броўкі

 

У Віцебску падвялі вынікі конкурсу на саісканне абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі за 2019 год, паведамілі БЕЛТА ў аблвыканкаме.

На атрыманне прэстыжнай узнагароды Віцебскага аблвыканкама ў трох намінацыях у гэтым годзе прэтэндавалі 15 аўтараў. Па рашэнні спецыяльнай камісіі ў намінацыі "Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)" адзначаны Валерый Марчанка за кнігу "Афган: разведка ВДВ в действии". Пераможцай у намінацыі "Паэзія" стала Надзея Салодкая за кнігі вершаў "Мір вашаму дому: выбранае" і "Разноцветные ситцы". Лепшай у намінацыі "Літаратура для дзяцей" прызнана Ірына Багданава за кнігі "Неленивая вакцина", "Мама с папой не стареют", "Дружба всем нужна всегда" і "Если вместе улыбаться" з серыі "Наша дружная семья".

"Усе творы, прадстаўленыя на саісканне прэміі, былі дастойнымі. Літаратары, якія сталі ў гэтым годзе лаўрэатамі, прызнаны лепшымі заслужана: іх работы ва ўсіх трох намінацыях аб'ядноўваюць глыбокая праніклівасць, душэўнасць, разуменне тэмы, якую раскрывае аўтар", - адзначыў начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі.

Урачыстая цырымонія ўручэння прэмій і ўшаноўванне яе лаўрэатаў адбылася ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна 27 снежня.

Абласная літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі ўручаецца з 2012 года. Узнагарода прызначана падтрымаць пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны, адзначыць іх уклад у развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры.