Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.12.2019
У Віцебскім тэхналагічным універсітэце распрацавалі інавацыйную экіпіроўку для юных біятланістаў
У Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце распрацавалі інавацыйную экіпіроўку для юных біятланістаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дацэнт кафедры "Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку" ВНУ, кандыдат тэхнічных навук Дар'я Панкевіч.
Праца выконваецца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай развіцця біятлона ў Беларусі калектывам навукоўцаў, тэхнолагаў і студэнтаў на кафедры "Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку". На дадзеным этапе створаны лыжны касцюм і галаўны ўбор для біятланістаў.
Адна з асноўных асаблівасцяў распрацоўкі - выкарыстанне мембранных матэрыялаў, патлумачыла Дар'я Панкевіч. Яны абараняюць ад ветру, непрамакальныя, пры гэтым дазваляюць выводзіць з-пад адзення лішнюю вільгаць, што асабліва актуальна для спартсменаў. Акрамя таго, канструкцыя галаўнога ўбору забяспечвае шчыльнае прылеганія да твару, тым самым засцерагаючы яго ад холаду, ветру і атмасферных ападкаў. Зараз створаны доследны ўзор касцюма, рыхтуецца камплект канструктарска-тэхналагічнай дакументацыі для наступнага ўкаранення распрацоўкі ў вытворчасць на прадпрыемстве "Ільвада", які з'яўляецца рэзідэнтам навукова-тэхналагічнага парку ВДТУ.
Таксама навукоўцамі кафедры створаны "касцюм-паплавок". Выраб дазваляе чалавеку ўтрымлівацца на паверхні вады каля 3 хвілін, якія ён зможа выкарыстоўваць для выратавання. Такі эфект дасягаецца дзякуючы выкарыстанню ў канструкцыі элементаў падвышанай плавучасці, а таксама непранікальнай для вільгаці тканіны. Гэта спецыяльны ўспененны палімерны матэрыял, які невялікімі ўчасткамі размеркаваны раўнамерна па касцюме. Паводле задумы распрацоўшчыкаў, выраб будзе запатрабавана аматарамі актыўнага ладу жыцця для адпачынку на прыродзе, прыйдзецца па душы прыхільнікам зімовай рыбалкі.