Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.12.2019
У Віцебскай вобласці забаронены выхад на лёд
Віцебскі аблвыканкам прыняў распараджэнне аб забароне выхаду на лёд. У бліжэйшы час адпаведнае рашэнне на перыяд станаўлення лёду будзе прынята на месцах органамі ўлады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Такое рашэнне абумоўлена падвышанай небяспекай знаходжання на вадаёмах, дзе таўшчыня лёду яшчэ недастатковая, а таксама гібеллю двух рыбакоў. Няшчасныя выпадкі адбыліся 1 снежня ў Гарадоцкім i Расонскім раёнах. Пры сабе мужчыны не мелі ніякіх сродкаў выратавання.
Прафілактычныя гутаркі па гэтай тэме таксама будуць праведзены ва ўстановах адукацыі.
Па словах старшыні абласной арганізацыі АСВОД Аляксандра Мясаедава, у цяперашні час таўшчыня лёду на вадаёмах вобласці складае каля 3-4 см, да 7 см яна лічыцца небяспечнай, выходзіць у гэты час на вадаёмы не рэкамендуецца. "У мінулым годзе ў перыяд станаўлення лёду грэбаванне правіламі бяспекі каштавала жыцця тром рыбакам", - падкрэсліў Аляксандр Мясаедаў. Ён таксама звярнуў увагу, што лёд ўяўляе цяпер асаблівую небяспеку і ў сувязі з выпаўisv снегам, які запавольвае яго ўтварэнне.