Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
21.11.2019
У Полацку ў будынках былога бальнічнага гарадка плануюць размясціць кадэцкае вучылішча
У Полацку на тэрыторыі былога бальнічнага гарадка, які знаходзіўся за Сафійскім саборам на тэрыторыі Верхняга замка, пачалі маштабную рэканструкцыю. Да 2021 года ў гэтых будынках збіраюцца размеціць Полацкае кадэцкае вучылішча, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Полацка Галіна Бельская.
У 2012 годзе будынкі ўстаноў аховы здароўя пераехалі ў іншую частку горада. На іх месцы збіраліся размясціць аб'екты турыстычнай інфраструктуры. Для гэтага быў распрацаваны праект, але інвестара так і не знайшлі.
Зараз на тэрыторыі былога бальнічнага гарадка пачалі разбіраць сем старых будынкаў. У астатніх будынках размесцяцца навучальны корпус Полацкага кадэцкага вучылішча, цэнтр ваеннай падрыхтоўкі, інтэрнат, пляц, спартыўныя пляцоўкі, харчаблок, музей вучылішча. Разам з будаўнікамі ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра будуць працаваць археолагі. Выдаткаваць на ўсе неабходныя работы збіраюцца больш за Br30 млн. Плануецца, што пераехаць кадэты ў новы дом змогуць у другой палове 2021 года.
У горадзе ў 1835-1920 гадах працаваў Полацкі кадэцкі корпус. У будынку "чырвонай бальніцы" раней быў інтэрнат для педагогаў корпуса.