Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
19.12.2019
У Оршы падвядуць вынікі працы студатрадаў Віцебскай вобласці ў адыходзячым годзе
У Лядовай арэне Оршы 19-20 снежня ўрачыста падвядуць вынікі занятасці моладзі Віцебскай вобласці падчас "Працоўнага семестра-2019", паведамілі БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.
Студатрадаўскі рух - адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. У перыяд працоўнага семестра ў Віцебскай вобласці ў будаўнічых, сельскагаспадарчых, педагагічных, экалагічных, сэрвісных студэнцкіх атрадах працавалі больш за 4,8 тыс.чалавек. Маладыя людзі працавалі ў Малдове, Расіі.
"Моладзь Віцебшчыны ўдзельнічала ва Усебеларускай будоўлі "Горад маладосці-2019", узвядзенні сацыяльна значных аб'ектаў у вобласці, добраўпарадкаванні рэгіёнаў, працавала ў аздараўленчых лагерах Беларусі і Расіі", - адзначылі ў абкаме.
У Оршы на ўрачыстай цырымоніі ўзнагародзяць пераможцаў у 18 намінацыях. Таксама лепшыя байцы рэгіёна стануць удзельнікамі абласнога злёту студатрадаў, які збярэ каля 100 чалавек. Прадугледжана спартыўная і творчая праграмы. Жадаючыя змогуць далучыцца да дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды" і дапамагчы выхаванцам Андрэеўскага дзіцячага дома.
Партнёрамі і арганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебскі абласны камітэт БРСМ і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.