Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
25.11.2019
У Наваполацку з'явіцца школа мiру
У Наваполацку сярэдняй школе №2 прысвояць стутус школы мiру, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
Навучальная ўстанова стане трэцяй школай міру ў рэгіёне. Ва ўстанове адукацыі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў дзейнічае ўнікальны народны музей баявой славы. Яго стваральнік педагог, ганаровы грамадзянін горада Яўгенiя Трапезнікава на базе школы з 1969 года займалася пошукава-даследчай дзейнасцю. Толькі ў Полацкім раёне на падставе пошукавай працы ваенна-патрыятычнага клуба "Разведчыкі вайсковай славы" ўстаноўлена 11 помнікаў і тры мемарыяльныя дошкі.
"Рашэнне прысвоіць СШ №2 Наваполацка званне школы міру прынята абласной арганізацыяй Беларускага фонду міру за шматгадовую і плённую працу па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення", - адзначылі ў аблвыканкаме.
Праект "Школа міру" рэалізуецца ў Віцебскай вобласці з мінулага года. Першай у рэгіёне навучальнай установай, якая атрымала гэтае званне, стала СШ №1 Гарадка, другім - Віцебская СШ №28. Школа міру - сумесны праект Міністэрства адукацыі і Беларускага фонду міру. Ён закліканы ўцягнуць дзяцей у патрыятычную працу, падрыхтаваць іх да ўдзелу ў дабрачынных акцыях і навучыць вырашаць канфлікты мірным шляхам.