Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
31.01.2025
У Лужасна прайшоў рэгіянальны этап VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства па кампетэнцыі «Аграномія»
Вызначыць па знешніх прыкметах віды пустазелля і мінеральных угнаенняў, а па насенні – збожжавых і бабовых культур, прышчапіць пладовыя дрэвы – і ўсё гэта за пэўны час і пад пільным наглядам кампетэнтнага журы.
Рэгіянальны этап VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства па кампетэнцыі «Аграномія» адбыўся на базе адасобленага структурнага падраздзялення «Аграрны каледж УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» ў Лужасна.
Толькі чацвёртакурсніца Аршанскага каледжа Анастасія Урбан ужо змагла адчуць усе плюсы і мінусы агранамічнай справы. Летась ураджэнка Барысаўскага раёна праходзіла практыку на сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Аграфірма імя Суворава» ў Мінскай вобласці.