Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
21.10.2019
У Лiёзненскім раёне аднавілі будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу ААТ «Рубяжніца»
У рамках рэалізацыі прэзідэнцкага ўказа №342 ад 16.09.2019 «Аб фінансаванні завяршэння будаўніцтва малочнатаварных ферм» працягнуты работы па ўзвядзенні МТФ паблізу аграгарадка Веляшковічы Лiёзненскага раёна. Гэта чарговае звяно буйнога жывёлагадоўчага комплексу. Заказчык - мясцовае ААТ "Рубяжніца".
Карэспандэнты "ВВ" пабывалі на аб'екце разам з намеснікам старшыні Лiёзненскага райвыканкама Ігарам Зайцавым.
- Будаўніцтва комплексу пачата ў 2011 годзе. Пакуль доўжылася фінансаванне, да канца 2012-га было здадзена два пускавыя комплексы. На дадзены момант там функцыянуюць два кароўніка на 240-260 галоў кожны, цялятнік - на 400, даільна-малочны блок, сянажныя ямы-траншэі, санпрапускнік, кацельня, вагавая, артэзіянская свідравіна, воданапорная вежа і станцыя абезжалезвання. Пракладзены практычна ўсе інжынерныя сеткі. На незавершаным кароўніку, разлічаным на 260 галоў жывёлы, ідзе мантаж абсталявання і сістэмы электразабеспячэння. Пачата ўзвядзенне цялятніка на 480 галоў. Праведзены земляныя работы, зроблены падмурак, завозіцца і расстаўляецца абсталяванне. З 15 кастрычніка падрадчык - "Віцебскаблсельбуд" - прыступіў да мантажу полурам памяшкання. На працягу месяца ён павінен быць выкананы, затым чарга даху і падлог. Увесь пускавы комплекс плануецца завяршыць да канца гэтага года" – распавёў Ігар Леанідавіч.
Выдзеленай бюджэтнай пазыкі ў суме 1,5 млн руб. недастаткова для поўнага завяршэння комплексу, але хопіць, каб дабудаваць кароўнік, узвесці цялятнік і заасфальтаваць праезды да іх.
Акрамя брыгады "Віцебскаблсельбуда", на аб'екце занятыя і мясцовыя сілы – работнікі ДРБУ №107, тэхніка прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Кладку падлог, устаноўку стойлавага абсталявання бярэцца выканаць сельгаспрадпрыемства "Рубяжніца". Паколькі яно потым будзе выплачваць выдадзеную на тры гады бюджэтную пазыку, то імкнецца па магчымасці зрабіць таннейшым будаўніцтва.
А каб праект жывёлагадоўчага комплексу ажыццявіўся цалкам, неабходна ўзвесці яшчэ адзін цялятнік, навес для сена і выканаць звязанае з імі добраўпарадкаванне.