predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Паступленні ў бюджэт Віцебскай вобласці ад бізнесу выраслі практычна на чвэрць

20.12.2019

Паступленні ў бюджэт Віцебскай вобласці ад бізнесу выраслі практычна на чвэрць

 

Паступленні ў бюджэт Віцебскай вобласці ад суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу выраслі практычна на чвэрць, паведаміла падчас сумеснага пасяджэння Прэзідыума аблвыканкама і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Віцебскай вобласці працуюць 31,2 тыс. суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У гэтым сектары эканомікі занятыя 143,3 тыс. чалавек, або 30% ад агульнай колькасці занятых. "У бягучым годзе назіраецца станоўчая тэндэнцыя паступленняў ад малога і сярэдняга бізнесу ў бюджэт. За 10 месяцаў у бюджэт ад прадпрымальніцтва паступіла Br375,6 млн. Паступленні павялічыліся практычна на чвэрць у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Гэты сектар эканомікі сёння працуе эфектыўна", - адзначыла Анжаліка Нікіціна.

На долю прамысловых арганізацый паўночнага рэгіёну прыходзіцца 15,4% агульнарэспубліканскага аб'ёму вытворчасці. За 10 месяцаў забяспечаны рост выпуску транспартных сродкаў і абсталявання, фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў, вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры. У прамысловасць накіравана больш за Br720 млн інвестыцый у асноўны капітал. Гэта 41,6% ад укладзеных сродкаў у эканоміку вобласці.

У студзені-кастрычніку аб'ём валавога рэгіянальнага прадукту Віцебскай вобласці склаў Br8154,4 млн.