predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Краязнаўчаму музею ў Паставах спаўняецца 50 гадоў

03.03.2026

Краязнаўчаму музею ў Паставах спаўняецца 50 гадоў

Краязнаўчы музей у Паставах 4 сакавіка адзначыць 50 гадоў з дня заснавання. У музеі - больш за 10 тыс. экспанатаў асноўнага фонду і 9 тыс. навукова-дапаможнага. Музей мае наступныя залы: прыроды, археалогіі, гісторыі, этнаграфіі горада і Пастаўскага раёна, Вялікай Айчыннай вайны. Асноўнымі рарытэтамі фонду з'яўляюцца археалагічныя знаходкі - рэшткі шкілета маманта, старадаўнія манеты, матэрыялы па гісторыі горада, а таксама матэрыялы, якія расказваюць аб помніках краю, аб родзе Тызенгаўзаў і маёнтках, дзейнасці падполля і партызанскім руху на тэрыторыі раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны і іншыя. У 2014 годзе створана і адкрыта музейная экспазіцыя ў падвальных памяшканнях будынка былога палаца Тызенгаўза. Экспазіцыя складаецца з 3 частак, прысвечаных графу Канстанціну Тызенгаўзу, філіялу Санкт-Пецярбургскай афіцэрскай кавалерыйскай школы ў Паставах і Першай сусветнай вайне.

БелТА