predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Каля 170 удзельнікаў збярэ ў Оршы Нацыянальны студэнцкі форум

11.12.2019

Каля 170 удзельнікаў збярэ ў Оршы Нацыянальны студэнцкі форум

 

Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж 12-13 снежня прыме ўдзельнікаў Нацыянальнага студэнцкага форуму "У аб'ектыве - моладзь", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў каледжы.

Мерапрыемства збярэ каля 170 студэнтаў і педагогаў. Падчас Форуму пройдзе адкрыты дыялог з міністрам адукацыі Ігарам Карпенка, узнагароджанне аўтараў лепшых відэаролікаў адкрытага конкурсу "Блогасфера 1.0", для ўдзелу ў якім маладыя людзі дасылалі свае відэа па розных напрамках (падарожжы, навукова-папулярны і адукацыйны кантэнт, ролікі пра прыгажосць і здароўе).

Таксама пройдуць майстар-класы па стварэнні і прасоўванні іміджавых ролікаў аб ВНУ. Студэнты будуць працаваць па групах для напісання сцэнара, азнаямлення са здымачным працэсам, спецыфікай рэжысуры і мантажу. Арганізатары падрыхтавалі майстар-клас па працы з кантэнтам у YouТube і Instagram.

На другі дзень форуму запланавана пасяджэнне грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Яго ўдзельнікі абмяркуюць канцэпцыю маладзёжнага YouТube-канала, падвядуць вынікі сустрэчы.

Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.