Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
31.12.2019
Грамадскі савет па ўстойліваму развіццю рэгіёну стварылі ў Мiёрскім раёне
Грамадскі савет па ўстойліваму развіццю рэгіёну стварылі ў Мiёрскім раёне. Адпаведны дакумент быў прыняты на сесіі раённага Савета дэпутатаў, паведамілі БЕЛТА ў офісе праекта "Разам для супольнасці і прыроды: умацаванне працэсу развіцця ў Мiёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці".
У склад савета ўвайшлі каля 30 чалавек: прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, камерцыйных і некамерцыйных аб'яднанняў, бізнесу і грамадскасці раёна.
"Адна з задач грамадскага савета - садзейнічаць стварэнню ўмоў для грамадска-дзяржаўнага дыялогу, публічнага абмеркавання пытанняў устойлівага развіцця, а таксама ўдзелу грамадскасці ў распрацоўцы, фармуляванні і рэалізацыі мясцовых ініцыятыў. Гэта будзе спрыяць больш дэталёваму і рознабаковаму погляду на развіццё рэгіёну, што не толькі прывядзе да больш паспяховага дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Мiёрскім раёне, але і ўнясе свой уклад у развіццё Віцебскай вобласці і краіны", - адзначылі ў офісе праекта.
У бліжэйшы час плануецца правесці першае пасяджэнне аб'яднання. На ім хочуць абмеркаваць план дзеянняў і стварэнне рабочых груп па тэматычных напрамках дзейнасці для развіцця краю.
Стварэнне Савета стала часткай міжнароднага праекта "Разам для супольнасці і прыроды: ўмацаванне працэсу развіцця ў Мiёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці". Ініцыятыва на 90% рэалізуецца на грошы ЕС. Партнёрамі Мiёрскага райвыканкама ў ёй выступаюць грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскі сельскі форум.