Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
05.12.2019
Больш за 80 удзельнікаў збярэ абласное свята-конкурс творчасці інвалідаў у Віцебску
Абласное свята-конкурс творчасці інвалідаў пройдзе 6 снежня ў Віцебскай абласной філармоніі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.
Свята-конкурс збярэ больш за 80 удзельнікаў з розных рэгіёнаў, якіх адабралі на раённых этапах. Вызначаць лепшых будуць сярод асобных выканаўцаў, творчых калектываў і аматарскіх аб'яднанняў тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікоў Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Удзельнікі выступяць у намінацыі "Вакальна-харавое мастацтва", "Харэаграфічнае мастацтва" і "Тэатральнае мастацтва". Лепшы будзе адзначаны Гран-пры. Таксама журы прадугледзела прызы ў намінацыі "За творчы дэбют", будзе ўручаны і прыз глядацкіх сімпатый.
Арганізатары мерапрыемства - ўпраўленне культуры і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, абласныя арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Беларускага фонду міру.
У Віцебскай вобласці пражываюць каля 60 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі.