Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.12.2019
Абласное дабрачыннае свята збярэ ў Віцебску 950 дзяцей
У Віцебску губернатарская ёлка збярэ 950 дзяцей з усіх гарадоў і раёнаў вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
Традыцыйнае абласное дабрачыннае свята адбудзецца 27 снежня і збярэ ў канцэртнай зале "Віцебск" хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Гэта дзеці, якія сталі пераможцамі і лаўрэатамі розных алімпіяд, творчых і спартыўных спаборніцтваў, актывісты, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, якія засталіся без апекі бацькоў, сіроты. Кожны з іх у гэты дзень разам з самымі цёплымі віншаваннямі ад кіраўніцтва вобласці атрымае салодкі падарунак і яркія ўражанні ад навагодняга прадстаўлення.
Адкрые ж чараду буйных зімовых святаў у абласным цэнтры 16 снежня навагодні баль для навучэнскай і студэнцкай моладзі, запрашэння на які атрымалі 200 юнакоў і дзяўчат. Падчас мерапрыемства за розныя дасягненні лепшыя з іх будуць адзначаны ўзнагародамі. Асобная ўвага ў гэтыя дні будзе нададзена і дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Добрая навагодняя казка збярэ 120 такіх дзяцей 24 снежня ў Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі.
Сёння ў Беларусі стартуе навагодняя рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", якая працягнецца да 10 студзеня. У дні яе правядзення ў Віцебскай вобласці запланаваны сотні мерапрыемстваў, якія пройдуць ва ўсіх установах адукацыі рэгіёна. Ганаровымі гасцямі ў многіх сацыяльных прытулках, інтэрнатных установах, дзіцячых дамах сямейнага тыпу ў гэтыя дні стануць прадстаўнікі выканаўчых і распарадчых органаў улады, грамадскіх арганізацый, спонсары і валанцёры. Галоўная мэта акцыі - не пакінуць без увагі ніводнага дзіцяці.