Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Торговый реестр
Местные бюджеты
Гуманитарное сотрудничество
Жилищная политика
Реестр пустующих домов
Добровольные дружины
Народное ополчение
Комиссия по противодействию коррупции
Декрет №3 О содействии занятости населения
Охрана труда
Защита прав потребителей
Благотворительный счёт
Льготы для семей с детьми-инвалидами
Вопрос-ответ
Официальные документы
Калектыў традыцыйнай карэйскай культуры «Арыранаг», г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Заснаваны пры Асацыяцыі Карэйцаў Беларусі ў 2017 годзе. Неаднаразовы ўдзельнік і дыпламант рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў. У рэпертуары – узоры карэйскага прыдворнгага, народнага рытуальнага и новага традыцыйнага танца. Калектыў узнагароджаны спецыяльным дыпломам за развіццё нацыянальнай культуры.
Кіраўнік – Алена Дварэцкая.
Народны вакальны ансамбль «Белыя росы», г.п. Брагін, Рэспубліка Беларусь
Створаны ў 2015 годзе. Неаднаразовы лаўрэат абласных, міжнародных конкурсаў і фестываляў. Рэпертуар – народная і сучасная музыка. Асаблівае месца займаюць творы беларускіх аўтараў.
Кіраўнік – Андрэй Дзядкоў.
Народная эксперыментальная вакальная група «Берагiня», г. Ляхавічы, Рэспубліка Беларусь
Створана ў 2011 годзе. У 2017 годзе калектыву было прысвоена званне
«народны». Пастаянны ўдзельнік абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і фестываляў. Калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у тэлевізійных праектах тэлеканала «Беларусь 3».
Кіраўнік – Людміла Іваноўская.
Народны ансамбль народнай песні «Вераснянка», г. Круглае, Рэспубліка Беларусь
Заснаваны ў 1991 годзе. Званне «народны» было прысвоена ў 1994 годзе. Галоўны накірунак у творчасці – гэта выкананне народнай песні, адраджэнне і прапаганда народных святаў і абрадаў. Рэпертуар калектыву складаюць творы беларускіх, рускіх, украінскіх аўтараў.
Кіраўнік – Лідзія Галыгіна
Ваенна – духавы аркестр 19 асобнай гвардзейскай механізірованай брыгады, В. Заслонава, Рэспубліка Беларусь
Ваенна – духавы аркестр 19 асобнай гвардзейскай механізірованай брыгады, в. Заслонава, Рэспубліка Беларусь
Калектыў «Дуслык», г. Мамадыш, Рэспубліка Татарстан
Калектыў з’яўляецца творчым, рознабаковым і шматжанравым, які аб’ядноўвае ў сваіх выступах каларыт розных нацыянальнасцей. Пастаянны ўдзельнік раённых і рэспубліканскіх мерапрыемстваў рэспублікі Татарстан.
Кіраўнік – Зульфія Нікіфарава
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні і музыкі «Крыніца», г. Дуброўна, Рэспубліка Беларусь
Заснаваны ў 1993 годзе. Неаднаразовы удзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і рэспубліканскіх святаў «Дажынкі». Выступаў у Беларусі, Расіі, Латвіі, Украіне, Польшчы, Малдове. Мастацкі кіраўнік – Міхаіл Шлег.
Народны фальклорны калектыў «Кужэліца», г. Смаргонь, Рэспубліка Беларусь
Старэйшы фальклорны калектыў Смаргонскага раёна. Творчая дзейнасць калектыва пачалася ў 1949 годзе. Калектыў з’яўляецца носьбітам традыцый па адраджэнню святочнай каляндарнай абраднасці. Рэпертуар складаюць песні святочнага народнага календара, сямейна-бытавога накірунку, беларускія народныя песні.
Кіраўнік – Наталля Руткоўская.
Калектыў інструментальнай музыкі «Кушлянская капэла», г. Смаргонь, Рэспубліка Беларусь
Калектыў вывучае і захоўвае музычныя традыцыі Смаргонскага раёна. Рэпертуар – вясельныя маршы, полькі, вальсы, мелодыі розных танцаў і некаторых песень. Неаднаразовы ўдзельнік раённых і гарадскіх мерапрыемстваў.
Кіраўнік – Ігар Кавальскі.
Народны фальклорны калектыў «Медуница», г.п.Лёзна, Рэспубліка Беларусь
Створаны ў 1988 годзе. Калектывам адноўлены народныя танцы: полькі «Заальшанская» і «Пацешная»; танец «Падыспань па-лёзненску»; бытавыя танцы «Лысы», «Субота», «Ночка», «Ойра» і іншыя. Неаднаразовы ўдзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Кіраўнік – Ганна Мокраусава.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнага танца «На ростанях», г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь
Створаны ў 2005 годзе. У 2018 годзе была прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Напрамкамі творчай дзейнасці ансамбля з’яўляюцца папулярызацыя беларускага танца, адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры. Неаднаразовы ўдзельнік і лаўрэат міжнародных фестываляў, святаў і конкурсаў. Выступаў у Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Грузіі, Францыі.
Кіраўнік – Кацярына Шылёнак.
Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Заснаваны ў 1952 годзе. Статус «Нацыянальны» калектыву прысвоены ў 2002 годзе. На рахунку хору некалькі тысяч выступленняў, якія праходзілі ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь і за мяжой: у Чэхіі, Славакіі, Югославіі, Германіі, Фінляндыі, Карэі, Турцыі, Польшчы, Венгрыі, Румыніі, Францыі, Канадзе, Кітаі, Манака.
Кіраўнік – Марат Лагутка.
Ансамбль беларускай песні «Паўлінка», г. Ліепая, Латвійская Рэспубліка
Ансамбль аб’яднаў землякоў, аматараў беларускай песні, якія жывуць у Латвіі. Калектыў знаёміць гледачоў з беларускай культурай: звычаямі, песнямі і традыцыямі Беларусі, з’яўляецца ўдзельнікам гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, фестываляў, падтрымлівае сувязь з беларускімі дыяспарамі Літвы і Эстоніі.
Кіраўнік – Жана Буйніцкая.
Паўладарская абласная філармонія імя І. Байзакава саліст Байсалтан Жанбалат, г. Паўладар, Рэспубліка Казахстан
Калектывы філармоніі за гады свайго існавання змаглі заваяваць сцэнічныя падмосткі Францыі, Італіі, Турцыі, Германіі, Кітая, Малайзіі, Беларусі, Польшчы, Украіны, Узбекістана, Кіргізіі і Манголіі.
Саліст Байсалтан Жанбалат з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў і прымае актыўны ўдзел у канцэртных мерапрыемствах горада і вобласці.
Вакальная група «Поющие сердца», в. Манькава, Расійская Федэрацыя
Калектыў створаны ў 2020 годзе. У рэпертуары – лірычныя, жартоўныя, аўтарскія, эстрадныя песні. Дыпламант раённых, абласных конкурсаў і фестываляў.
Кіраўнік – Маргарыта Языненкава.
Узорны калектыў харэаграфічны ансамбль «Радость», г. Пскоў, Расійская Федэрацыя
Узорны калектыў харэаграфічны ансамбль «Радость»,
г. Пскоў, Расійская Федэрацыя
Створаны ў 1975 годзе. У калектыве займаецца звыш 200 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 год. Рэпертуар складаюць рознажанравыя харэаграфічныя пастаноўкі. Калектыў з’яўляецца лаўрэатам усерасійскіх конкурсаў.
Кіраўнік – Марына Таннус.
Народны самадзейны калектыў ансамбль народнай песні «Родники», п. Красны, Расійская Федэрацыя
Народны самадзейны калектыў ансамбль народнай песні «Родники», Красны, Расійская Федэрацыя
Утвораны ў 1992 годзе. У рэпертуаре рускія народныя песні розных жанраў. Неаднаразовы прызёр у абласных, рэгіянальных конкурсах і фестывалях.
Кіраўнік – Віктар Пруднікаў
Народны ансамбль песні «Смоляночка», г. Смалявічы, Республіка Беларусь
Створаны ў 1985 годзе. Аснова рэпертуару – беларускія народныя песні. Ансамбль з’яўляецца дыпламантам міжнародных конкурсаў і фестываляў.
Калектыў выступаў у Беларусі, Расіі, Італіі, Германіі.
Кіраўнік – Наталля Белановіч.
Вакальны ансамбль “Соловушка”, г. Чэрвень, Рэспубліка Беларусь.
Вакальны калектыў “Салавейка” створаны ў 2019 годзе.
Удзельнік такіх праектаў як: “Песни от всей души” з Андрэем Малахавым, капітал-шоў “Поле чудес” з Леанідам Якубовічам, народнае шоў “Народный повар” на ОНТ с Германам Тітовым. Часты госць на обшченаціянальных, а так сама расійскіх телеканалах, удзел у прэдкастынгу шоу Х-фактар у Беларусі ўдзельнік фестывалю “Дрыбінскія таржкі і шмат інш.
Народны самадзейны калектыў ансамбль рускай песні «Сударушка», г. Сычоўка, Расійская Федэрацыя
Створаны ў 1988 годзе. Галоўнай задачай калектыву з’яўляцца захаванне, развіццё і прапаганда песеннай культуры і спадчыны ўзораў народнай творчасці. Рэпертуар народнага калектыву налічвае больш за 200 песень. Гэта лірычныя, патрыятычныя, рускія народныя, а таксама аўтарскія песні ў эстраднай апрацоўцы.
Кіраўнік – Таццяна Смірнова.
Народны ансамбль песні «Фертинка», г. Полацк, Рэспубліка Беларусь
Творчая дзейнасць калектыву складае 11 гадоў.
У ансамблі сабрана яркая палітра галасоў, непаўторны песенны каларыт, артыстызм і душэўнасць.
Кіраўнік – Алена Лукавіцкая.
Сямейны вакальны ансамбль “Шестиснопские сваяки», г.Чэрвень, Рэспублика Беларусь
Заснаваны ў 2011 годзе па ініцыятыве мясцовых жыхароў вёскі Шасціснопы. Аснова рэпертуару – рускія народныя песні ў апрацоўках, эстрадныя песні па беларускай і рускай мовах. Неаднаразовы ўдзельнік беларускага тэлебачання.
Кіраўнік – Аксана Маціюнас.
Народны фальклорны ансамбль «Ячаўскія вячоркі», г. Слуцк, Рэспубліка Беларусь
Створаны ў 1979 годзе. У 1992 годзе яму нададзена пачэснае найменне «народны». З’яўляецца лаўрэатам усесаюзных фестываляў народнай творчасці і агляду самадзейнай мастацкай творчасці. Ансамбль выступаў у Беларусі, Расіі, Узбекістане, Германіі.
Кіраўнік – Таццяна Яфрэмава.