Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
19 августа 2015
Хорошие соседи – отличные друзья
У нашым горадзе ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць у летні час святы вуліц. Вось і нядаўняе свята было прысвечана вуліцы 70 год Кастрычніка, якая размешчана на ўскраіне Дуброўны і якую з-за аддаленасці яе ад цэнтра людзі ўмоўна празвалі “хутарам”.
Вуліца сапраўды ўнікальная сваімі жыхарамі. Пра многіх з іх можна апавядаць доўга. Практычна кожнай сям’і, якая пражывае тут, уласцівы такія якасці, як працалюбства (гэта красамоўна пацвярджаюць фасады іх дамоў і знешні выгляд прыдавамой тэрыторыі), дружалюбнасць (бачна па ўзаемаадносінах з суседзямі), і здольнасць жыхароў да творчасці. На апошняй якасці спынюся больш падрабязна, бо чым толькі не захапляюцца тут жыхары!
Напрыклад, пчалаводствам займаюцца Сяргей Зайцаў і Аляксандр Бяркозаў, разьбой па дрэве — Рыгор Шылаў, вырабам мяккай цацкі — Інэса Калеснікава, мастацкай самадзейнасцю — Людміла Машніцкіх і Вольга Ляховіч (удзельнікі шоу- праграмы “Супербабуля-2014”), Раіса Стальчанка (спявае ў хоры ветэранаў “Надзея”), Алеся Бяркозава (салістка народнай студыі эстраднай песні “Ліра”), вырошчваннем кветак і стварэннем ландшафных кветкавых кампазіцый — Людміла Шайтар (пераможца сёлетняга агля¬ду — конкурсу па добраўпарадкаванні домаўладанняў). І спіс талентаў з гэтай вуліцы можна працягваць яшчэ доўга…
Самымі першымі навасёламі, якія пасяліліся на вуліцы 70 год Кастрычніка амаль 30 гадоў назад, былі Віктар Сямёнавіч і Валянціна Іванаўна Шабанавы. Больш за 20 гадоў жывуць на гэтай вуліцы сем’і Ермаковых, Юхневічаў, Стальчанка, Шайтар, Зайцавых, Атрошкіных, Масейка. 16 год таму каля іх на гэтай вуліцы пасялілася сям’я Аляксандра і Святланы Шабека.
Самымі сталымі жыхарамі вуліцы з’яўляюцца Юлія Васільеўна Додрыкава і Антаніна Максімаўна Бірыч. Абе¬дзве бабулі, якія ўжо стаяць на парозе свайго 80-годдзя, прысутнічалі на свяце.
Была адзначана на свяце вуліцы і самая маладая сям’я. Гэта сям’я Аляксандра і Марыны Вычавых, дзе падрастае яшчэ зусім маленькая дачушка Ульянка.
Увесь час добра ладзяць з суседзямі, як, дарэчы, і сем’і Алтуховых, Тарасенкаў, Баркоўскіх, Чарнат, Лексаковых, пра іх таксама было ўпамянута на свяце і сказана шмат цёплых слоў у адрас гаспадароў, якія яны добразычлівыя людзі, клапатлівыя бацькі. Між іншым, Вольга Пятроўна Лексакова, якая працуе масажыстам ў райбальніцы, да таго ж выдатны кулінар-кандытар. Торт, які яна выпекла і прынесла на свята, быў прызнаны лепшым, а сама гаспадыня ўзнагароджана салодкім прызам.
Пасля таго, як была закончана канцэртная праграма, у якой акрамя ўзгаданых вышэй удзельнікаў, выступілі Анастасія Хмарская і Наталля Хахлова, Сяргей Петрыкаў, а займаліся яе падрыхтоўкай Крысціна Сіманькова і Юрый Аруцюнаў, жыхары з вуліцы 70 год Кастрычніка не спяшылі разыходзіцца па сваіх падвор’ях.
Сабраўшыся невялічкімі групамі, яны знаходзілі тэмы для размовы: успаміналі, як будаваліся, знаёміліся, пераймалі вопыт адзін у другога па добраўпарадкаванні падвор’яў, жанілі сыноў ці аддавалі замуж дачок. Гэтыя ўспаміны радавалі і сагравалі душу кожнага, яшчэ больш змацоўвалі і без таго моцныя суседскія сувязі. Усё як і належыць быць у харошых суседзяў.