Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16 июня 2025
В Дубровно открылся районный информационно-туристический центр
З 2 па 8 чэрвеня 2025 года ў Беларусі праходзіла маштабная IV Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», якая заклікае папулярызаваць унутраны турызм і адкрыць беларусам і гасцям краіны ўсю разнастайнасць турыстычных магчымасцяў.
Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме. У акцыі прымаюць удзел турыстычныя аб’екты ўсіх абласцей Беларусі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб’екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, спартыўныя ўстановы, фізічныя асобы — больш за 1400 аб’ектаў турыстычнай сферы.
У Дубровенскім раёне да акцыі далучыліся Дом рамёстваў, у якім адбыўся майстар-клас па кераміцы, і гісторыка-краязнаўчы музей, дзе праходзілі на гэтым тыдні бясплатныя экскурсіі. Характэрна, што менавіта ў перыяд правядзення акцыі ў Дуброўне адбылася цырымонія ўрачыстага ад крыцця дзяржаўнай установы «Дубровенскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр». У ёй прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Святлана Рыжанская.
— Вельмі сімвалічна, што цэнтр адкрываецца менавіта ў гэты час, — звярнула ўвагу Святлана Валер’еўна. — Дубровеншчына мае багаты турыстычны патэнцыял: унікальныя традыцыі, гісторыю, гісторыка культурныя каштоўнасці. Мы хочам, каб грамадзяне нашай краіны і замежныя турысты пасапраўднаму ацанілікаларыт дубровенскай зямлі і ўскладаем вялікія надзеі на наш турыстычны інфармацыйны цэнтр. Ён даступны, размяшчаецца ў цэнтры горада, побач з установамі культуры, адукацыі, гасцініцай. Намеснік старшыні ўручыла пасведчанне і ключы дырэктару цэнтра Алене Новікавай.
— Наш край багаты гісторыка-культурнай спадчынай, якая стагоддзямі была і застаецца яго здабыткам і гонарам, — падкрэсліла Алена Новікава.
— Перад намі стаіць задача як мага больш раскрыць турыстычны патэнцыял нашага раёна. Менавіта ў цэнтр будуць імкнуцца госці Дубровеншчыны, каб атрымаць вычарпальную інфармацыю аб тым, што яны змогуць убачыць і наведаць у нашым рэгіёне. Музычныя нумары аб багацці і прыгажосці нашай Радзімы, любові да яе выканалі выхаванцы цэнтра дзяцей і моладзі. Для ўдзельнікаў цырымоні і была праведзена экскурсія ў музей цэнтра і мініўрок у Школе бяспекі.
Дырэктар ЦДиМ Алена Бузо падзялілася сваімі эмоцыямі і думкамі:
— Прыемна, што турыстычны цэнтр адкрыты на базе нашай установы. Упэўненая, што ўсе арганізацыі раёна будуць цесна супрацоўнічаць, і мы ўсе разам будзем ствараць умовы для развіцця нашага раёну. Такія цэнтры вельмі патрэбны. Колькасць турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь, з кожным годам расце. Яны павінны атрымліваць поўную і карысную інфармацыю праславутасці, якія ёсць у тым ліку і ў нашым раёне.
Пачатак пакладзены. Цепер задача плённа развіваць напрамкі розных відаў турызму. Работы наперадзе вельмі шмат.
dubrovno.by